Сабачыя весткі

з гражданскіх палёў

Ад зьвеньнявой Ангелінай. Дакладаю: маё зьвяно ў складзе Сабакі й Граждана за пяць хвілін да 1 жніўня справілася з пастаўленай уборкай. Пацераў няма. Асоба атлічыўся Граждан — ён быў адказны за пажарную сыгналізацыю. Праўда, сёе-тое згарэла. Але і мышэй таксама ляснулася кіляграмаў сто.

Ад зьвеньнявога Сабакі. Ужо другі дзень пажынаем плады нечалавечаскага подзьвігу: з суседняга калгасу прыехалі сваты да нашай перадавой трахтарыхі і хочуць яе забраць, каб дзялілася там вопытам. А я не дазволю разбазарваць кадры, бо ў нас яшчэ наперадзе свая слаўная радаслоўная.

Ад зьвеньнявога Паўліка Марозава. Саабшчаю, што мой бацька, атрымліваючы пэнсію, слухае па начах радыё “Свабода” і сумняецца, што маё зьвяно выканала план.

Ад зьвеньнявой Манькі Ключніцы. У маім зьвяне праявіўся дэзэрцір, які зламаў сабе нагу і цяпер недзе ў сталіцы хаваецца ў больніцы. Дапамажыце яго прыўлячы да адказнасьці за жыта, і я вам адыграюся на карняплодах, якія ў нас сёлета крыху падкачалі!

Ад зьвеньнявога Граждана. З уборкай скончылі аканчацельна. Мы не расьцяраліся нават і тады, калі да нас прыяжджала агітбрыгада са Шніпам і дзевачкамі. Намалацілі столькі, што самі ня ведаем, колькі, але ўсе ў поўнай эўфарыі. Цяпер чакаем вышэйшага загаду, што рабіць далей з камбайнамі: ці гнаць іх на парад у сталіцу, ці пакідаць на полі да новага ўраджаю.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0