Заўтра, калі ўступяць у сілу санкцыі Еўрасаюзу, дэлегацыя МАП на чале з выканаўчым дырэктарам Міжнароднага бюро працы Кары Тапіёлам сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду і сацыяльнымі партнёрамі.
Сёння ўвечары, як паведаміў Рацыі лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, місія МАП сустрэнецца з прадстаўнікамі кангрэсу.
— Будзе, канешне, і гаворка пра цяперашнюю сітуацыю. Хаця мы зусім нядаўна і бачыліся ў Жэневе.
Заўтра на сустрэчы місіі МАП з прадстаўнікамі ўраду плануецца абмеркаванне падрыхтаванага ўладамі законапраекту «Аб прафсаюзах», які выклікаў крытыку экспертаў Міжнароднага бюро працы.
Нагадаем, што з 21 чэрвеня беларускія тавары ў Еўропе будуць абкладацца стандартнымі еўрапейскім пошлінамі, якія на 3% вышэйшыя за прывілеяваныя тарыфы, якімі Беларусь карысталася дагэтуль. Па падліках экспертаў, краіна штогод будзе губляць каля 400 мільёнаў еўра.
Дагэтуль гандлёвыя прэферэнцыі Еўрасаюзу адмяняліся толькі для Бірмы ў 1999 годзе.