Навіны
“Белпошта” падвышае тарыф на дастаўку газэт
Учора прыйшла інфармацыя, што з 1 кастрычніка “Белпошта” зноў падвышае на 38% тарыф на дастаўку недатаваных зь бюджэту, г.зн. незалежных, выданьняў. Такім чынам, цана газэты пры продажы ў розьніцу праз шапікі “Белсаюздруку” зноў вырасьце. Хоць ужо цяпер распаўсюд нам абыходзіцца даражэй за выраб газэты. Падпісная цана газэты пакуль не мяняецца — падпісацца на месяц каштуе 1618 рублёў на ўсіх аддзяленьнях пошты і ў шапіках “Белсаюздруку”. Індэкс 63125. Менчукі могуць падпісацца і на пэўны шапік “Белсаюздруку”, каб забіраць выданьне ўжо ў чацьвер. Падпіску на чацьверты квартал прымаюць да 20 верасьня. Дык падпісвайцеся!
“НАША НІВА” — гэта легенда беларускага друку. “НАША НІВА” — гэта 16 старонак інфармацыі і камэнтароў пра падзеі ў Беларусі і сьвеце штотыдня, гэта паўнакроўная беларуская культура, гэта жывы голас незалежнага беларускага грамадзтва. Аўтары і чытачы “НАШАЙ НІВЫ” разам ствараюць краіну. “НАША НІВА” друкуе сотні карэспандэнцый зь Беларусі і з-за мяжы. У газэце вы знойдзеце хроніку і аналіз апошніх падзеяў у Беларусі і сьвеце, журналісцкія расьсьледаваньні, агляды культурнага жыцьця, літаратуразнаўчыя і культуразнаўчыя артыкулы, вершы, апавяданьні ды эсэ прызнаных беларускіх майстроў слова, пераклады іншамоўных аўтараў. Гэта сапраўдная трыбуна для чытачоў — усіх сумленных і руплівых беларусаў сьвету.
Дык падпісвайцеся!
Мы сталі больш сумленнымі
Надрукаваная штогадовая справаздача сусьветнай няўрадавай арганiзацыi “Transparency International”, якая займаецца праблемамi барацьбы з карупцыяй. У Беларусі някепскія пазыцыі. За год яна палепшыла паказчыкі з 44-е да 36-е пазыцыі.
1. Фінляндыя
2. Данія
…
16. ЗША
…
36. Беларусь
…
45. Польшча
…
71. Расея
…
101. Нігерыя
102. Банглядэш
Б.Т.