Сабачыя гісторыі

 

Сабака ідзе ў школу

Адзін сабака патэлефанаваў 1 верасьня сваёй бабулі і сказаў, што ідзе ў школу. А Граждан патэлефанаваў у міліцыю і сказаў, што школа замінаваная.

Адзін сабака не пайшоў 1 верасьня ў школу, бо трапіў у больніцу. Граждан даведаўся пра гэта і таксама не пайшоў.

Адзін сабака пайшоў 1 верасьня ў школу. А Граждан выбег на вуліцу і закрычаў: “Людцы мае мілыя, глядзіце і асуджайце: як толькі пара бульбу выбіраць, дык гэтыя сабакі ў школу пруцца, нібыта там бясплатныя мазгі раздаюць…”

Аднаго сабаку прывезьлі ў школу на “Мэрсэдэсе”. Граждан паглядзеў і сказаў: “Абмяльчал што-та наш абувацель. Вот былі врэмена, кагда меня мой папенька на чорнай “Волге” прывазіл”.

Адзін сабака прынёс 1 верасьня ў школу букет для настаўніцы. А Граждан прынёс пляшку самагонкі і кіляграм сала для фізрука, зь якім летась пасьвіў каровы.

В.Ш.

Сабакі пра школьную
рэформу

Сын аднаго Сабакі прынёс са школы “сямёрку” — так Сабака і дазнаўся пра рэформу адукацыі. А калі даведаўся, што яго сын пайшоў у дванаццаты клас жанатым, падумаў, што звар’яцеў.

Сабакі пра “НН”

Адзін Сабака ўбачыў пастку для крата і падумаў: а чаго яна такая доўгая?

Вангор Вушацкі, Маладэчна


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0