на тыдні

Зьнялі Ярашука

10 верасьня пленум Беларускага прафсаюзу працаўнікоў АПК зьняў з пасады старшыню прафсаюзу Аляксандра Ярашука. Удзельнікі зьвінавацілі свайго былога кіраўніка ў палітыканстве. А.Ярашук лічыць дзеяньні пленуму незаконнымі, бо, згодна з статутам, яго можа зьняць толькі зьезд. Але аспрэчваць рашэньня ня будзе – ня бачыць сэнсу. Надалей зьбіраецца займацца палітыкай.

БНФ за нацыянал-дэмакратычную кааліцыю

БНФ “Адраджэньне” заклікаў стварыць грамадзка-палітычную кааліцыю “За незалежнасьць без дыктатуры” на базе Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў. Аднак пакуль ніхто з удзельнікаў КРДС не абвесьціў пра далучэньне да новага альянсу.

Антыінтэграцыйная акцыя

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ падала ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне 29 верасьня буйнога мітынгу “За сувэрэнітэт Беларусі. Супраць прапановы Пуціна”. Месца правядзеньня мітынгу – менскі Купалаўскі сквэр. Час – ад 12-й да 14.30. Гэта першая заяўка на падобную акцыю ад часу пуцінскіх заяваў.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0