Навіны
Тры творы Быкава
Чытайце ў наступных нумарах “Нашай Нівы” новыя творы Васіля Быкава: “Рэдкі дар”, “Помнік ад дэмакратыі”, “Мурашкі”.
Рэйтынг А.Лукашэнкі 27%
Рэйтынг А.Лукашэнкі зьнізіўся да 27%. Такія зьвесткі падае НІСЭПД. З апытаньня вынікае, што кіраўнік дзяржавы страціў падтрымку часткі ранейшых прыхільнікаў, але пакуль яшчэ не пераканаў тую частку грамадзтва, што выступае за рэформы.
5 даляраў на беларуса
Сукупны капітал 35 беларускіх страхавых кампаній меншы за 50 млн. даляраў. Гэта па 5 даляраў страхавога ўнёску ад кожнага беларуса. У Польшчы на кожнага грамадзяніна прыпадае па 140 даляраў унёску, у найбяднейшай краіне ЭЗ Партугаліі — 670 даляраў. Такія зьвесткі паведаміў гендырэктар “Белзамеждзяржстраху” Юры Гаўрылаў.
Кожны чацьверты
На сёньня ў Беларусі карыес — у кожнага чацьвертага дзіцяці 5—6 гадоў, тады як гадоў 30 таму інтэнсіўнасьць карыесу была ў два разы ніжэйшая. Пра гэта паведаміў галоўны стаматоляг краіны Пятро Левус.