на тыдні

Крытыка Закону пра рэкляму

Рэдактары 17 найбуйнейшых газэтаў краіны напісалі ліст прэм’еру Навіцкаму з крытыкай урадавага праекту Закону пра рэкляму, які можа выклікаць рэзкае зьмяншэньне рэклямных прыбыткаў прэсы.

Літоўцы зноў ваююць

40 літоўскіх камандас вылятаюць у Аўганістан. Згоду на гэта даў літоўскі Сойм. Супраць былі крайне левыя і праціўнікі ўступленьня краіны ў NATO.

Гарачая восень Кучмы

Пасьля пасьпяховага захопу тэлебачаньня 49 дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны прарваліся ў рэзыдэнцыю Кучмы. “Бэркут” спыніў іх на сходах між другім і трэцім паверхамі — на шляху да кабінэту прэзыдэнта. Проста на сходах яны і абвесьцілі галадоўку. Кучма вымушаны быў сустрэцца зь імі, каб сказаць: у адстаўку я не падам. Во каб Беларусі такую апазыцыю!

Б.Т.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0