Паштовая скрынка

 

Міколу К. зь Менску. Каб жа гэты артыкул пра выставу М.Баразны ды паўтара месяца таму… А цяпер — мінулая справа. Перарабіце тэкст з прынагоднага ў мэмуарны, у дасьледаваньне абставінаў гібелі.

Міхаілу М. з Новых Лышчыцаў. Тэкст Ваш не газэтнага памеру — завялікі, шмат у ім перапісанага зь іншых кніжак. Вашы гістарычныя гіпотэзы, дарэчы, вымагаюць добрае праверкі. Паспрабуйце сябе на іншай дзялянцы — лепш напішэце пра тых яцьвягаў апавяданьне.

Раісе П. з Магілёва. Вашы “Сабачыя гісторыі” горшыя за арыгінальныя. Не пераймайце тэмы, шукайце свае. Артыкула друкаваць ня будзем: усе ведаюць, што лаяцца — нядобра.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0