Адам Воршыч

Расейскую запалкавую фабрыку “Ревпуть” (“Рэвалюцыйны шлях”), што на Браншчыне, зьбіраецца купіць група прадпрымальнікаў зь Віцебску і Гомелю.

Запалкавая фабрыка была заснаваная ў 1907 г., акцыянаваная ў сярэдзіне 90-х. У 1997 г. кантрольны пакет акцыяў набыў маскоўскі банк “ИРС”, у 2000 г. зьвінавачаны ў перапампоўцы грошай на рахункі “чачэнскіх баевікоў”.

У 2001 г. фабрыкай зацікавілася растоўская фірма “Глория”, якой удалося аднавіць спыненую вытворчасьць. Аднак і яна пратрымалася нядоўга.

Апошнія паўтара году да “Ревпути” прыглядалася адно з найбуйнейшых беларускіх мэблевых прадпрыемстваў “Гомельдрэў”. Аднак у апошні момант зь незразумелых прычынаў гамельчукі адмовіліся ад гешэфту. Новыя пакупнікі мяркуюць перапрафіляваць “Ревпуть” на вытворчасьць шпоны і фанэры: вырабляць запалкі нявыгадна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0