***

Аб’яднаньне “Lege Artis” зь Ляйпцыгу заахвочвае беларускіх творцаў да ўдзелу ў конкурсе на атрыманьне літаратурнае прэміі. Прымаюцца да разгляду дакумэнтальныя, паэтычныя, драматычныя і празаічныя творы.

Аб’яднаньне “Lege Artis” зь Ляйпцыгу (Нямеччына), што займаецца падтрымкай мастацкіх праектаў, прапануе беларускім творцам паўдзельнічаць у конкурсе на атрыманьне літаратурнае прэміі.

Лёзунг конкурсу 2004 г. будзе наступны: “Адны жывуць у сьвеце – а іншыя?” Аўтары мусяць мець ня больш за 30–40 гадоў. Памер прэміі – 500 эўра. Тэксты можна дасылаць любыя – дакумэнтальныя, паэтычныя, драматычныя, празаічныя, ухваляюцца кароткія апавяданьні. Аб’ём – да 30 старонак. Калі рукапіс большы, варта прыкласьці кароткі зьмест альбо даслаць фрагмэнт тэксту. Творы мусяць быць неапублікаваныя. Журы, у склад якога ўваходзяць ляйпцыгскія пісьменьнікі, паэты, славісты, германісты й крытыкі мастацтва, будзе правяраць і абмяркоўваць рукапісы. Ляўрэата запросяць у Ляйпцыг. Урачыстасьць будзе прымеркаваная да Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу, што пройдзе ў сакавіку 2004 г. Прэмію ўручаць у Гарадзкой бібліятэцы.

Апошні тэрмін дасылкі рукапісаў – 1 верасьня 2003 г. Слаць іх трэба на адрас:

“Lege Artis” e. V.

Verein zur Kunstfцrderung

Adolph-Menzel-Str. 36

04157 Leipzig

Нямеччына

Т./факс: (8-1049-341) 912-10-04 альбо т.: (8-1049-341) 902-21-14.

Андрэ Бём, Ляйпцыг

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0