***

15 лістапада

вітаньні

Вялікая падзяка ўсім, хто ахвяраваў на крыжы ў Курапатах. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Вальжыну Шутаву віншую з народзінамі! Будзь вясёленькай, здаровенькай! Галоўнае — не пахаваць сваёй маладосьці ў марнасьці побытавых справаў. Андрусь

Шчыра вiншуем Зьмiтра i Натальлю Букатавых з нараджэньнем дачкі! Сябры

Шчырыя вітаньні файнаму менскаму хлопцу Дзянісу Бурку! Жадаю ўсяго найлепшага! Аленка

ідэі

Шаноўныя гамельчукі, патэлефануйце на нумар 77-71-00 і папытайце, якой халеры радыё “Экспрэс” круціць песьню пра Пуціна. Сэрж

Сьціплым патрэбна дапамога. Разгледзьце іх няштучную прыгажосьць, зазірнуўшы ў сэрца… Там жыве анёл. Я бачыла. Аляксандрава дачка

Жаночых магіл няма ў полі. Лепей загінуць стоячы, чым жыць на каленях. Алмер

Не размаўляючы па-свойму, беларусы твораць над сабой самагубства. Лявон П.

Толькі дурнота беларуская можа не размаўляць па-беларуску. Таму як толькі дурноце не зразумела, што калі зьнікае мова, то зьнікае і нацыя. Лявон П.

Хто па-беларуску размаўляе, той Беларусь адраджае, а хто не — той выраджае. Дык кім лепш быць — адраджэнцам ці выраджэнцам (вырадкам)? Лявон П.

Асуджэньне захопу закладнікаў у Маскве чачэнскімі незалежнікамі на тле трыманьня расейцамі ў закладніках цэлай рэспублікі ё скрайнім цынізмам!

Сумленьне Нацыі

Біблія. Нязрушаны камень. Для мяне? Станіслаў

Не на іншамарцы, а ў беларускім легкавіку будзе езьдзіць на працу сярэдні беларускі рабочы ва ўмовах іншых стандартаў і ўзрослага ўзроўню жыцьця! Беларус

Дзіва ў Беларусі: дзьве плыні цякуць у адным рэчышчы, пад адной зоркай, але ў супрацьлеглых напрамках. Mikita z Imperyji Babroы

Акторам БДТ: Парфяновіч, болей прымітывізму, і грандыёзны посьпех Кашпур-Трацьцякоў Вам забясьпечаны!” Mikita z Imperyji Babroы

кантакты

12 лістапада летась зачынілі “Пагоню”. Пагонеўцы П.Мажэйка і М.Маркевіч адбываюць трэці месяц пакараньня. Падтрымаем іх! Дашлеце ім на “хімію” паштоўкі з самымі простымі словамі падтрымкі. Паўлу Мажэйку: мікрар-н №3, д.3, пакой 208, 247210, Жлобін, Гомельская вобл.; Міколу Маркевічу: вул. Сумчанкі, 38, пакой 434, 213760, Асіповічы, Магілёўская вобл.

“За Незалежнасьць. Беларускі народ — гаспадар сваёй краіны”. 17 лістапада (нядзеля), пл.Я.Коласа, 12.00. Калі ты за Беларусь — прыходзь! БПСаўцы

“А над усім майце любоў, якая ёсьць сукупнасьць дасканаласьці”. Каласянам 3:14. Кожную нядзелю а 18 гадзіне беларускамоўнае богаслужэньне ў царкве “Ласка Божая”. Менск, вул.Гурскага, 48

Зь дзецьмі й дарослымі на варштату “Батлейка” наўчымося рабіці лялькі, гуляці шпэктакляў, складаці трыялетаў, разумець сэмантыцы традыцыйных сьвятаў… Т.: 247-13-40. Запрасеця пана Скіргайлу

Батлейныя шпэктаклі й граньне на дудах і хлетах у Вашых дамох і сядзібах, на васькіх імпрэзах дый акцыях. Т.: 247-13-40. Запрасеця пана Скіргайлу

Nabor lacinkaj a kapijeыkaj. Karehavaсnie vadle syntezy purystyиnych kanceptaы. T.: 247-13-40. Zaprasiecia pana Skirhajіu

Беларуская партыя свабоды ў Менску. Т.: 211-00-00, аб.83602. Кожны аўторак ля помніка Я.Купалу

Я — 28 гадоў, прывабны, інтэлігентны, надзейны, в/а, люблю кнігі. Ты — простая, верная дзяўчына. Пісаць толькі для стварэньня сям’і. 210021, Віцебск-21, а/с 21, Аляксандру

Аддам у добрыя рукі за пляшку “Лідзкага” ч/б м/г ТВ “Юность” у пэнсійным веку. Ледзь дыхае. Kab Zon. Т.: (8-0296) 31-66-19

кватэра

Супрацоўніца часопісу “Паміж” здыме пакой у Менску. Т.: 257-42-71, (8-0296) 19-80-53

Віцебск на Менск. 1-пакаёвую кватэру, новую, прыватызаваную мяняю на кватэру. Дапамагу зь перавозкай рэчаў. Т. (у Віцебску): (0212) 36-87-06

кнігі, музыка

Кнігу М.Раманюка “Беларускія народныя крыжы” можна набыць ці замовіць у Гомелі. Т.: 45-11-51

Можна набыць выдатную беларускую каляровую азбуку з малюнкамі, з друкаванымі і прапіснымі літарамі, фармату А3, зь вершыкамі на кожную літару. Т.: 288-68-91, пасьля 21-й. Ігар і Ганна

Ігнат Дамейка “Маё падарожжа” — новая кніга сэрыі “Беларускі кнігазбор” ужо ў

продажы

Новыя кнігі сэрыі “Беларусіка” — “Беларусь—Бэльгія: Пераклад збліжае народы” можна набыць. Т.: 220-70-27

Набуду кнігу Варга Вікернэса “Vongsmal” на расейскай мове. E-mail: [email protected]

Шукаю рэлізы “Cold Meat Industry”, а таксама запісы Грэга Брэгавіча й DASich. E-mail: [email protected]

Набуду рэлізы Dark Ambient (Ritual) Gothic/Nepfolk-фармацыяў. E-mail: [email protected]

Прадам літаратуру па славянскай гісторыі, культуры й міталёгіі. E-mail: [email protected]

Прыватная калекцыя экстрэмальнай музыкі й тэкстаў шукае новых уладальнікаў. E-mail: [email protected]

“Беларускі кнігазбор”: Берасьце — кнігарня “Іскра”, “Дружба”, Баранавічы — “Кнігі”, Горадня — “Слова”, “Кругагляд”, Ліда — “Кніжны сьвет”, Полацак — “Сьветач”

Паўцарства — за “Правінцыю”. Шукаю ў Менску другі нумар часопісу “Правінцыя”. Т.: 257-42-71; e-mail: [email protected]

Набуду кнігі Сьвятога Пісаньня ў беларускім перакладзе (не пераклад В.Сёмухі). Т.: 216-28-14 (пасьля 20.00)

Выйшаў чарговы 25 нумар футбольнага пэрыёдыка “OFFSIDE” (Барысаў). Тэмы нумару: “Судзейская змова”, “Неадфарматаванае БТ”, “Часы Малафеева адышлі ў нябыт”, “Гульня чорнымі”, “Дальтонікаў у міліцыю не бяруць”, “Ісламісты”, “Карткавая сыстэма”, “Ламы супраць эскімосаў” ды іншыя, акрамя таго, як заўсёды, шмат карыкатураў, показак і пэрлаў камэнтатараў. Нумар можна набыць на Ўправе БНФ (Варвашэні, 8) альбо замовіць праз e-mail: [email protected]

Новы погляд на паходжаньне Русі, гісторыю Беларусі ў часопісе “Гістарычная Брама”. Можна набыць ў берасьцейскай кнігарні “Іскра” і менскай “Акадэмкнізе”

Прапаную “Расейска-беларускі харэаграфічны слоўнік”. Т.: (8-0296) 36-43-08

Часопісы “ARCHE”, “Дзеяслоў”, “Беларускі гістарычны агляд” ёсьць на пл.Паўстаньня (у Гомелі) штонядзелю

Вельмі танна прадаю цудоўныя кнігі з хатняй бібліятэкі на розныя тэмы, у добрым стане. Укладзіце капэрту, вышлю каталёг. А/с 21, Віцебск-21, 210021

Навіны гарадзенскай музыкі на сайце http://michelson.by.ru. Замовы касэтаў і кніжак праз пошту: а/с 62, Горадня-3, 230003. Андрэй Мялешка

купоны

Прадам купоны бясплатных абвестак мясцовых газэтаў Гарадзеншчыны і Маладэчна. Мар’ян Вянгроўскі. Т.: (01591) 22-1-09

Прадам купоны бясплатных абвестак “НН”. Т.: 265-75-73

пасьведчаньне

Пасьведчаньне інваліда І групы на імя Калгіна Віталя Ўладзімеравіча, сэрыя 07 №023681 лічыць несапраўдным

праца

Шукаем няню на 4—5 гадзінаў працы ў дзень 5 дзён на тыдзень. Гуляць зь дзіцем і дапамагаць у гаспадарцы. Т.: 231-55-71

Зробім на замову беларускія паясы і шмат іншых харошых рэчаў. Т.: 207-00-00, аб.19217; 252-86-28 (Аляксандра)

Выканаю кантрольныя працы па нямецкай мове. Т.: 240-40-24 (пасьля 21.00)

Вазьму на карэктуру тэксты (наркамаўка, тарашкевіца, лацінка). Магчымы пераклад з расейскай на беларускую. Т.: 265-75-73. Эдвард

Беларускія візытоўкі — поштаю! Сучасная якасьць і дызайн. Т.: (01642) 37-7-76. E-mail: [email protected]

Запрашаем у пэрспэктыўны бізнэс. Т.: 229-65-03

спачуваньне

Выказваем спачуваньне Анатолю Сысу з прычыны сьмерці маці. Паліна і Мікола Сьцепаненкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0