***
Вершы
я
Крывыя вулкі Вільні…
Калісь ваўкі тут вылі
На беразе Вяльлі
І звалі чарадзейства
На ласку і зладзейства,
А дні, як сьнег, ішлі…
Паўночная сталіца!
Багіня і ваўчыца:
Блізьнят узгадаваць,
А потым — абярнуцца
Клубком зьмяіных вуліц
І ў Вечнасьці растаць…
Каменная легенда.
Наш храм, статут і крэда.
Ды — ветрам панясло
Насеньня парушынку,
Як белую сьняжынку
На чорнае крыло…
* * *
Я для цябе — вецер,
Я — замак халодны, пусты
І самы ўяўны на сьвеце…
І ці азірнешся ты
На шоргат асеньняга вецьця?
0
0
0
0
0
0