***

Ніўскі “Слухач” — пра новы дыск Аляксея Шадзька.

Аляксей Шадзько і гурт “Сястра”. (р) 2002.

Новы — ужо сёмы — альбом Аляксея Шадзька на 90% складаецца зь песень, якія прысутнічаюць у ягоных папярэдніх альбомах, пачынаючы яшчэ з касэты “По колено в небесах”. Адзіная новая рэч — дададзеная як бонус-трэк “Песня про новую скатерть”, надзвычай рокавая і экспрэсіўная — ёю апошнім часам братка Шадзько і ягоная “Сястра” адкрываюць кожны свой канцэрт.

Любы “The Best” заўсёды выклікае спрэчкі сярод слухачоў: кожнаму хочацца бачыць у падборцы свае ўлюбёныя творы. “Далікатэсы” ад Шадзька даюць уяўленьне пра яго як пра творцу і выканаўцу досыць стрыманага, лірычнага і нават крыху рамантычнага, хоць аніводнага твору рамансавага характару ў альбоме няма, як няма й экспрэсіўных песень кшталту “Это не рок-н-ролл”. Хіба што “Колыбельную” ня варта даваць слухаць дзецям перад сном: ёсьць там адно слоўца не для дзіцячага садка...

Альбом мае гэткую middle of the road скіраванасьць, нагадваючы нешта накшталт вячэры ў недарагой утульнай кавяраньцы дзе-небудзь у Вільні. Зь мілай паненкаю. Вось чаму ў альбоме прыблізна пароўну проста добрых песень і тых, што сталіся шлягерамі (з “Марусяй” на чале). А такая знакавая песьня, як “Прощай, мой мальчик”, выдадзеная ўжо ў чацьверты раз, калі лічыць стары вініл “Гіт-парад “Беларускай маладзёжнай”.

Да ўсяго — чыстая, дасьціпная, дакладная праца мастакоў, усё тых жа Войчанкі ды Цэсьлера. Вось ужо чатыры гады запар Аляксей рэгулярна выдае альбомы, якія па культуры і клясе выкананьня для Беларусі — ледзь ня ўзорныя. Далікатэс, адным словам!

Неядомы СЛУХАЧ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0