Напярэдадні візыту А.Лукашэнкі ў Маскву Крэмль заклікаў расейскія СМІ “не драматызаваць аб’ектыўных складанасьцяў” у справе будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі. У аўторак заяву, істотную для беларускага кіраўніцтва, зрабіў Дзярждэпартамэнт ЗША. У ёй адзначалася, што з 26 лістапада А.Лукашэнку ды сямі буйным беларускім урадоўцам забаронена ўяжджаць на тэрыторыю Злучаных Штатаў. А ў дзень візыту пасол ЗША ў Маскве Аляксандар Вэршбоў заявіў, што ёсьць “частковыя доказы” вайскова-тэхнічнай супрацы Беларусі з Іракам.

Напярэдадні візыту А.Лукашэнкі ў Маскву Крэмль заклікаў расейскія СМІ "не драматызаваць аб'ектыўных складанасьцяў" у справе будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі. У аўторак заяву, істотную для беларускага кіраўніцтва, зрабіў Дзярждэпартамэнт ЗША. У ёй адзначалася, што з 26 лістапада А.Лукашэнку ды сямі буйным беларускім урадоўцам забаронена ўяжджаць на тэрыторыю Злучаных Штатаў. А ў дзень візыту пасол ЗША ў Маскве Аляксандар Вэршбоў заявіў, што ёсьць "частковыя доказы" вайскова-тэхнічнай супрацы Беларусі з Іракам.

Невыпадкова ў часе перамоваў Лукашэнка і Пуцін супастаўлялі менавіта "пункты гледжаньня па міжнародных праблемах", як паведаміла РІА "Новости". Пікантнасьці сытуацыі дадае той факт, што, паводле інфармацыі "Известий", Эўразьвяз забараніў Лукашэнку ўяжджаць у краіны Шэнгену пасьля кансультацыяў… з Масквой. Выходзіць, Расея паспрыяла паўстаньню "жалезнай заслоны" перад Лукашэнкам на Захадзе, заганяючы яго ў падрыхтаваную пастку.

Перамовы А.Лукашэнкі з У.Пуціным адбываліся за зачыненымі дзьвярыма ў дзяржаўным комплексе Валынскае, на поўначы Масквы. Пра тое, як яны праходзілі, можна толькі здагадвацца. Але ў выніку Лукашэнка пагадзіўся на перамовы пра статус КНГ АБСЭ ў Беларусі і гатовы іх праводзіць "хоць заўтра". Але разам з тым ён адзначыў, што "нельга на нас ціснуць, у сьпіну пхаць", бо ў Беларусі "ёсьць свае нацыянальныя інтарэсы і мы хочам, каб яны ўлічваліся і выконваліся". Гэтыя словы беларускага лідэра не стасаваліся з той кіслай мінай, зь якой ён адказваў на пытаньні журналістаў.

Прэзыдэнты тры-маліся зь ня-звыклай далікатнасьцю. Адзін не патрабаваў далучыць Беларусь да Расеі (як было ў жніўні), другі не параўноўваў калегу з Сталіным (як у верасьні). У.Пуцін вы-глядаў стаўпом дэмакратыі, які дапамагае вярнуць у краіну назіральнікаў ад АБСЭ. Да чаго выгоднае становішча: без расейскай эканамічнай і інфармацыйнай дапамогі ўрад Лукашэнкі не пратрываў бы і паўгоду. І пры гэтым Расея зноў выступае спонсарам дэмакратызацыі Беларусі.

У выніку Пуцін дамогся зьмены складу і паўнамоцтваў камісіі па выпрацоўцы Канстытуцыйнага акту, у якой Расея бачыць альтэрнатыўны матор інтэграцыі. А ад лукашэнкаўскіх рэвэрансаў у бок Расеі рабілася сорамна. Хоць ці не ад гэтай ганьбы беларусы адвыкаюць быць "братнім народам".

Лукашэнка на пачатку сустрэчы шмат казаў пра сваю ўпэўненасьць у тым, што Расея "ня здасьць" Беларусь. А ў адказ ізноў пачуў злавеснае: Расея так шмат аддала за апошняе дзеся-цігодьдзе, што пра "аддаваць" пытаньня няма - мы будзем браць, але ў межах міжнародных пагадненьняў. Лукашэнка на гэта не адказаў нічога. Пуцін таксама сказаў, што Расея разглядае Беларусь як незалежную дзяржаву, якая сама вызначае сваю палітыку, у тым ліку і ў адносінах з Расеяй.

Калі разумець два гэтыя выказваньні даслоўна, выходзіць: нам не патрэбны ваш сувэрэнітэт, мы забяром пад свой кантроль вашу эканоміку. Узамен прэзыдэнт Расеі паабяцаў, што Беларусь будзе забясьпечаная газам. Лукашэнка ў Маскве вы-глядаў на закладніка, якога дзякуй богу што адпусьцілі, пасьля афармленьня ўсіх фармальнасьцяў, дадому. А маглі і арыштаваць.

Алег Тачоны

Валянцін Тарас, віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру, так пракамэнтаваў маскоўскі ваяж А. Лукашэнкі:

- Такое ўражаньне, што Лукашэнка здаўся. Вядома, ён цяпер будзе рабіць добрую міну, але... У заяве Пуціна была ключавая фраза, якая ўсё тлумачыць. Ён сказаў, што ў сьнежні альбо студзені трэба будзе стварыць новую камісію, якая зоймецца падрыхтоўкай Канстытуцыйнага акту. А дагэтуль пазыцыя Лукашэнкі была такая, што "ня трэба новых камісій, ня трэба зьменаў у ранейшыя напрацоўкі". Значыць, ён адступіў. Як адступіў зь непрымірымай пазыцыяй у пытаньні з КНГ АБСЭ.

Гэта ня мір - замірэньне. Замі-рэньне эканамічнае, з палітычнай перавагай Расеі. Ніякіх дыпляматычных, палітычных і эканамічных перамог Лукашэнка не здабыў. Па-ранейшаму яго трымаюць на павадку, які цяпер стаў карацейшым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0