Забойства Ўздрыгалавічах...Пікет у Пінску...Крыж па Зязюлю...Выстава ў Шаркаўшчыне...Табліца па Гераніму Праскім...Выцьвярэзьніку ня будзе...

Забойства Ўздрыгалавічах

У вёсцы Ўздрыгалавічы, што на Мядзельшчыне, зьнікла была кабета. Знайшлі яе праз колькі дзён у рацэ Сэрвач. Спачатку людзі думалі, што ўтапілася сама: ці мала як бывае, немаладая ўжо. Але судмэдэкспэрт пабачыў, што паветра ў ейных лёгкіх не было, а хрыбет пашко-джаны. Значыць, хтось задушыў. Высьветлілася, што зрабіў гэта тутэйшы лясьнік, якому тая баба нібыта спаліла хлеў. Ён ужо прызнаўся. Ва Ўздрыгалаві-чах і блізкіх Крывічох ня ведаюць, што і думаць: чалавек той быў спакойны, разумны і непітушчы. Трэба ж было адважыцца на такое. Дапамагала яму жонка.

Вацлаў Зьвяруга, Мядзел

Пікет у Пінску

26 лістапада сябры КХП-БНФ правялі ў цэнтры Пінску санкцыянаваны пікет у падтрымку чачэнцаў. Восем удзельнікаў трымалі бел-чырвона-белыя і чачэнскія сьцягі ды плякаты "Спыніць генацыд чачэнскага народу!", "Расейскія фашысты - прэч з Чачэніі!", раздавалі беларускія выданьні. Жыхары гораду падыходзілі да пікету і выказвалі падтрымку. Усе адзначалі выключную жорсткасьць расейскіх спэцслужбаў падчас штурму тэатру ў Маскве і тэрарыстычны характар рэжыму Пуціна. Міліцыя ж склала пратаколы на Лявона Вабішэвіча й Ігара Саракавіка "за разьмяшчэньне пікету на 5 мэтраў далей дазволенага месца".

Паводле прэс-рэлізу КХП-БНФ

Крыж па Зязюлю

У Сяньне на Віцебшчыне ўста-ляваны крыж на сымбалічнай магіле беларускага паэта Андрэя Зязюлі. Пад гэтым псэўданімам пісаў ксёндз Аляксандар Астрамовіч, які цягам трох гадоў перад сваёй сьмерцю ў 1921 г. служыў у Сеньненскім касьцёле і быў тут пахаваны. Ушанаваньне ягонае памяці адбылося з ініцыятывы мясцовае суполкі ТБМ і пры ўдзеле клюбу "Спарта" і края-знаўчае суполкі "Спадчына".

Выстава ў Шаркаўшчыне

У Шаркаўшчынскім цэнтры рамёстваў адчынілася выстава твораў з пленэраў памяці Язэпа Драздові-ча, сабраных у культурна-асьветным цэнтры ягонага імя ў Германавічах.

Табліца па Гераніму Праскім

Пра факт наведваньня Віцебску паплечнікам Яна Гуса, чэхам Геранімам Праскім у 1413 г. мусіць нагадваць мэмарыяльная шыльда на адным з будынкаў гораду. З такой прапановай да мясцовых уладаў зьвярнуўся края-знаўчы фонд імя Сапунова. Макет мэмарыяльнай шыльды зра-біў скульптар Валянцін Занковіч.

Міхал Чарвінскі, Віцебск

Выцьвярэзьніку ня будзе

Берасьцейскі аблвыканкам вы-рашыў ліквідаваць мэдвыцьвярэзьнік у Івацэвічах. Дысцыплінаваны райвыканкам гэтае рашэньне адобрыў. Выцьвярэзьнік зарабіў сёлета за 10 месяцаў толькі 4.238.600 рублёў, а зь бюджэту на яго ўтрыманьне накіравана 45.909.900 рублёў.

Дыхтоўны будынак пуставаць ня будзе. Пасьля рамонту тут паселяцца пашпартна-візавая служ-ба ды інспэкцыя па справах непаўналетніх.

Тавары на вэксаль

Працаўнікі 18 калгасаў Івацэвіччыны чакаюць не дачакаюцца заробкаў зь ліпеня. У трох гаспадарках чакаюць з чэрвеня. 765,7 млн. рублёў дзяржава вінаватая аграрнікам раёну. Каб неяк пагасіць гэтыя запазычанасьці, у нетрах мясцовай вэртыкалі нарадзілася ноў-хаў: вясковым крамам загадана адпускаць тавары па сьпісах, пададзеных праўленьнямі калгасаў. Ко-ла па-куп-ні-коў крыху пашырылася, аднак на вялікую грашовую выручку разь-лічваць не даводзіцца: тавары ж бяруць на вэксаль. Сяляне абмяжоўваюцца самым неабходным: набываюць у крэдыт хлеб, цукар, алей, віно, селядцы. Яны не губляюць на-дзеі, што "жывыя" грошы ка-лісьці ўсё ж такі атрымаюць.

Алесь Лаўранюк, Івацэвічы

Новая кіраўнічка Магілёўскага ТБМ

23 лістапада адбылася канфэрэнцыя Магілёўскай абласной арганізацыі ТБМ. На пасадзе старшыні арганізацыі Міхася Булавацкага зьмяніла Натальля Лебедзева, выкладчыца беларускай літаратуры Магілёўскага ўнівэрсытэту. Дэлегаты заклікалі Міністэрства адукацыі спрыяць пашырэньню беларускамоўнай адукацыі, вырашылі зьвярнуцца з прапановай усталяваць у Ма-гілёве помнікі Максіму Гарэцкаму й Цішку Гартнаму.

Магілёвец

Другі прэзыдэнт

І ў гэтым навучальным годзе ў Астравецкай СШ №2 не адышлі ад традыцыі выбіраць прэзыдэнта школы. Гэтую пасаду заняў вучань 11-й клясы Ігар Сакалоў. Цяпер ён фармуе кабінэт мініс-траў. Былы прэзыдэнт школы Ўладзімер Кутко вучыцца ў Акадэміі пры прэзыдэнту Беларусі.

Мар'ян Вянгроўскі, Астравец

Indykaferma

Haspadar Viktar Lizevic pa-cau budavac fermu na 2 tysiacy indziusak kala vioski Hinca-vicy, sto pad Baranavicami. Skoncyc planuje za pautara hodu. Dumaje, sto taki biznes maje perspektyvu.

Ababrali carkvu

U vioscy Milavidy abrabavali pravaslaunuju carkvu. Skrali darazachavalnicu, lampadu, dva kryzy, kufli i smat insaha na 2 mln. rublou.

Pamiraje baranavickaje piva

Z novaha hodu Baranavicki kambinat charcovych praduk-tau nia budzie bols va-ryc piva. Prad-pryjemstva pryzna-lasia, sto bols nia u stanie kankuravac z insym bielaruskim i zamieznym pivam. Piuny cech budzie piera-robleny pad vypusk pladovych vinau i biezal-kaholnych napojau.

2 butelki i 15 tysiac

Da baranavickaha pensija-nera, jaki handlavau samahon-kaj, uviecary u chatu ula-milisia dvoje. Pabili staroha dy zabrali litar samahonki j 15 tysiacau rublou. Ale aprychodavac dabro rabauniki nie paspieli - zatrymala milicyja. Jany j nia dumali, sto stary zajavic.

Niemaula na smietniku

15 listapada na barana-vic-kim haradzkim smietniku la vioski Dzieraunaja znajsli miort-vaje niemaula, ukrucanaje u bieluju prascinu. Milicyjanty razam z dak-tarami pacali posuk maci-zabojcy.

Ruslan Raviaka, Baranavicy

Балбасаўскія вуліцы назвалі

Атрымалі назвы вуліцы мястэчка Балбасава (Аршаншчына). За савецкім часам на мапе яго не было, бо тут базаваўся полк стратэгічнай авіяцыі. Пасьля яго вываду ў Расею пасёлак быў "рассакрэчаны". Шматпавярховыя дамы маюць тут трохзначную нумарацыю. Вуліцы названыя традыцыйна: Юбілейная, Мала-дзёжная, Авіяцыйная. Спрэч--кі сярод дэпутатаў пасялковага савету выклікала прапанова назваць цэнтральную вуліцу ў гонар Сяргея Грыцаўца. Менавіта тут 16 верасьня 1939 г. першы двойчы герой Савецкага Саюзу загінуў у авіякатастрофе.

Зьнік крыж

Падчас выставы васковых фігур у Крычаўскім раённым музэі са скульптуры салдата фашысцкай Нямеччыны зьнік Жалезны крыж. Узнагарода была сапраўдная. Выстава зробленых з воску сусьветна вядомых злачынцаў працавала ў Крычаве два тыдні. Інцыдэнт адбыўся ў дзень закрыцьця, калі выставу наведала чарговая экскурсія школьнікаў.

Андрэй Кузьмін, Крычаў

На балянсе бялыніцкай боль-ніцы знаходзяцца тры "хуткія дапамогі" "мэрсэдэс-бэнц". Першыя два аўтамабілі, падараваныя жыхарамі гораду Золінгену, ужо некалькі гадоў выяжджаюць на выклікі. А трэці набылі днямі. Грошы на патрыманую, але ў добрым стане "хуткую" дапамог знайсьці пастар Эрнст Блайл з гораду Гастэхазбэрген.

Базыль Ліцьвіновіч, Бялынічы

Сьпіртаправод па дне рэчкі

У Салецкім раёне Літвы, што мяжуе зь Беларусяй, затрымалі кантрабандыстаў, якія незаконна перапраўлялі церазь мяжу сьпірт, прычым рабілі гэта даволі арыгінальным спосабам. Яны праклалі па дне рэчкі Сольчыца, якая падзяляе ў гэтым месцы дзьве дзяржавы, са-праўдны сьпіртаправод. Для гэтага скарысталі звычайную трубу, канцы якой ля берагоў закапалі ў зямлю. Па гэтай трубе сьпірт пераганяўся зь Беларусі ў Літву, дзе за яго плацілі па пяць літаў (2700 рублёў) за літар. Падчас затрыманьня, якое праводзілася проста на рацэ, кантрабандысты спрабавалі ўцячы, скочыўшы ў ваду, але ўдалося тое толькі аднаму злачынцу. Двое другіх - 43-гадовы літовец Юзэф Тубкелевічус і 32-гадовы беларус Станіслаў Войшнэ - ледзь не патанулі. А на беразе пагранічнікі ўзялі і яшчэ двух іхных памагатых.

Паводле "Советской Белоруссии"

Як пры дзядах і прадзядах

Магілёўскі гарвыканкам ухваліў праграму па рэканструкцыі гістарычнай часткі гораду. Праграма разьлічаная на 10 гадоў. Будаўнікі й архітэктары плянуюць узнавіць аблічча і атмасфэру старога места, вярнуць ягоным вулкам былыя назвы, дамам - каляровую гаму і старадаўнія фасады.

Падмуркі царквы

Падчас пракладаньня траншэі пад газ па вул.Уваскрасенскай у Воршы былі раскапаныя падмуркі, складзеныя з валуноў на вапнавай рошчыне. Як мяркуецца, яны належаць Уваскрасен-скай царкве XVI ст. Ужо ў пачатку XIX ст. яе не было. Побач з царквой існавалі могілкі, пра што сьведчаць знойдзеныя чалавечыя парэшткі. Людзі кажуць, што шмат пахаваньняў было раскапана ў 1960-70 г. у часе будаўніцтва швейнай фабрыкі "Сьвітанак", што месьціцца побач. Схаваныя пад зямлёй падмуркі знаходзяцца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтру Воршы і будуць уключаныя ў Дзяржаўны сьпіс гістарычна-культурнай спадчыны.

Віктар Лютынскі, Ворша

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0