Адзін сабака цягніком паехаў у Маскву. Граждан уначы разабраў

чыгуначнае палатно, каб сабака ня змог вярнуцца.

Адзін сабака напісаў кніжку пра карысную ежу. Граждан кніжкі не чытаў,

але ўсім казаў, што "яе трэба спаліць, як Жанну д'Арк".

Адзін сабака ляцеў у Маскву самалётам. Граждан, залезшы на дах

пяціпавярховіка, страляў па ім з рагаткі і крычаў: "Ад мяне яшчэ ніводзін

сабака ня ўцёк!"

Аднаму сабаку прысьнілася, што ён цар Гарох. Граждан растлумачыў гэты

сон так: "Вы будзеце жыць бедна, але нядоўга, як Пушкін…"

Адзін сабака стаяў у чарзе па мандарыны. Граждан падышоў да яго і

сказаў: "Дай сто рублёў, а то павешуся ў цябе пад вокнамі…"

Адзін сабака закалоў парсюка. На сьвежыну сышліся Гражданы. Гулялі ўсю

ноч, а раніцай адзін прапанаваў: "Давайце сабаку адтырым, каб было што

ўспомніць!"

Адзін сабака чытаў перад сном Біблію. Граждан чытаў сваю перапіску з

ЖЭСам і радаваўся, што справа рухаецца і ўжо хутка яму памяняюць лямпачку

ў кухні.

В.А.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0