***

вітаньні

11 сьнежня ў цудоўнай дзяўчынкі Наты Водзіч Дзень нараджэньня. Павіншуйце і пажадайце сонца, мора і бананаў!

Віншуем Натальку Водзіч і Максіма Багдановіча з Днём народзінаў. “…Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!”

Хлопцы-беларусы віншуюць Натальлю Водзіч з асабістым сьвятам. Нам мала, але мы ёсьць! Жыве Беларусь!

Тусік, мы, вядома, усе цябе любім, але некаторыя асабліва. Улічы гэта як зьмякчальную абставіну

З Днём народзінаў роднага Тусіка! ЛЁхаім (у сэнсе — за цябе)

Спадар Л. віншуе Тусіка і просіць, каб у ейнай любімай газэце прагучаў палянэз Агінскага

Тусік, зычэньне табе да Дня народзінаў: ня вер кавалерам. Акрамя аднаго. Дый той — падманшчык.

10 сьнежня Дзень правоў чалавека, 11 — Дзень народзінаў гэтага чалавека. Усё ў гэтых беларусаў ня як у людзей

Тусіка віншуюць яе лепшыя сябры: Горын, Мюнгаўзэн, Толкін, Фрода, Арагорн, Гэндальф, Эслан, Люсі

Тусіка віншуюць з Днём народзінаў яе лепшыя ворагі: ППРБ, ін, Саўран, вядзьмарка, герцаг, баранэса

Спадары настаўнікі БДЛУ! У гонар Дня народзінаў Тусіка не валіце яе на іспытах. Яна харошая

Тусік, табе ізноў 18! Колькі можна?!

Прыўкрасная незнаёмка! Віншуем і зычым шчас. І ўсіх. Да!

Тусік, ты — найлепшая з гаспадыняў. Толькі кармі часьцей і меней балбачы па тэлефоне. Сакрат

Тусік, абяцаю да наступнага Дня народзінаў вывучыць фразы “Жыве Беларусь!” і “Ласкава запрашаем спадара ЛЁ”. Сакрат

Менская міліцыя віншуе Тусіка і прапануе святочны тур: пл. Я.Коласа — Опэрны тэатар — цьфу-цьфу-цьфу

Лінгвістычны ўнівэр віншуе Тусіка з Днём народзінаў. Сэнк ю вэры мач. Ай, лаўлю! God, by!

Нашыя шанаваньні, віншаваньні і бясконцая ўдзячнасць Мусіку за тое, што наразіла такога цудоўнага Тусіка

Віншую кіраўнікоў грамадзкіх арганізацый-грантасмокаў з Днём дзяцей лейтэнанта Шмідта. А.Б.

ідэі

Vosie?skaja kvietka, ?yvi! Tolki ?yvi! Ty mo?a?, i viera z taboju. Ave! A?alej

Panna Julija, da?ka Tadevu?a, nievynosny sum ?yvie u sercy, bo Ty chvareje? tak niedapu??alna do?ha… A?alej

Раз у тыдзень. Ня шмат. Бяру ў рукі “Нашу Ніву”. Разгортваю яе. Чытаю. Вывучаю праграму TV на беларускай мове. Адчуваю сябе беларусам

Барані, Уладару, ад усялякіх рэфэрэндумаў ды выбараў, пад любой поліўкай, пры гэтым рэжыме, пры гэтых ЦВК і ВК (выбарчых камісіях)

Зрабіце калядны падарунак філёлягу! Слоўнікі Некрашэвіча/Байкова, В.Ластоўскага ў любым стане! Т.: (277) 72-6-90 (пасьля 16.00)

Грэка-праваслаўныя! Аніякай падтрымкі Расейскай праваслаўнай царкве (РПЦ)

Па-за касьцёлам няма збаўленьня! Ні табе, ні краіне! Вернік, патрыёт ВКЛ

ЛЁ+ЛІ=К

На Палесьсі не ўрадзілі жалуды… Станіслаў

Лепей есьці бульбу сваю, але малую, чым сеяць кукурузу ў Сібіры!

Узурпатар абвясьціў “мясцовыя выбары” генэральнай рэпэтыцыяй, якая мае для яго “выключнае значэньне”. Ганьба акторам і статыстам злавеснага сцэнару!

Карлас Кастанэда пісаў, што людзі падзяляюцца на ваяроў і жабракоў. Ваяр ніколі нічога ня просіць. Цытаваў А.Б.

Нешта зарана распачалі ўжо зьяўляцца тужліўцы на самую “няпыльную” пасаду? Спадары, пачкайце! Будучы Прэзыдэнт РБ

Гранты — СНІД беларускага грамадзкага руху. А.Б.

in memoriam

У ЗША памёр беларускі дзяяч Уладзімер Брылеўскі (1917—2002). На чужыне ён апынуўся ў часе другой сусьветнай вайны, перад тым на Бацькаўшчыне браў актыўны ўдзел у нацыянальным руху. На старонках нью-ёрскага “Беларуса” Брылеўскі надрукаваў цікавыя ўспаміны пра Вацлава Іваноўскага, Вінцэнта Гадлеўскага, Асьветнае таварыства беларусаў у Варшаве ды інш. Пахавалі дзядзьку Ўладзімера на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

кантакты

Прадаюцца саламяныя званочкі на елку. Т.: 250-98-67(увечары)

Запрашаем дзяцей да ўдзелу ў мастацкім праекце (аўтарства Алеся Пушкіна) па аздабленьні капліцы на Каляды. Т.: 250-98-67

Пераехалі настала ў Раўбічы і шукаем кола беларускамоўных знаёмых у Раўбічах, Аколіцы, Астрашыцкім Гараду ды ваколіцах. Ёсьць жа гэткія? То тэлефануйце па менскім нумары 268-25-88 у працоўны час Уладзімеру

Наста! Фоткі атрымаў. Вялікае дзякуй! Юрась, Мазыр

Павал! Касэты я распаўсюдзіў у Мазыры і ў Рэчыцы. Юрась, Мазыр

Дзяўчыне 90-60-90 падару ідэі культурніцкіх праектаў для атрыманьня грантаў. Т.: (0163) 45-49-31

Два студэнты шукаюць сваю адзіную Беларусачку, здольную быць сяброўкай і каханкай адначасова. Падрабязнасьці пры ліставаньні: [email protected]

кнігі, музыка

БМАgroup прапануе касэты й дыскі з каляднымі й навагоднімі зьніжкамі (Віктар Шалкевіч, Partyzone, Тройца, С.Сокалаў-Воюш і інш.). Заробак для распаўсюднікаў у Менску і на рэгіёнах. Т.: (8-0296) 49-08-88, пэйдж.: 211-85-85, аб.БМА. Адрас: а/с 5, 220085, Менск. E-mail: [email protected], www.BMA.home.by

Прадам кнігу Васіля Быкава “Пахаджане”, кнігу Зьмітра Бартосіка “Чорны пісталет” і кнігу Алеся Пашкевіча “Пляц Волі”. Т.: 254-77-59 (Аляксей)

Беларускія CD, аўдыё, відэа, кнігі, паштоўкі, саколкі можна замовіць у Мазыры. Юрась. Т.: 30-7-13

Дапамажыце, калі ласка, з кнігамі для навучаньня літоўскай мове. Т.: (01593) 32-5-03. Уладзімер

Куплю кнігу Э.Акуліна “Крыло анёла”, Р.Баравіковай “Сад на капялюшыку”. Тацяна. Т.: 251-19-52

Кнігу вершаў Тацяны Барысюк “Аўтапартрэт” можна набыць у сядзібе ТБМ або па тэл.: 251-19-52

праца

Тканыя паясы на замову. Ніводзін узор не паўтараецца — кожны працягвае традыцыю. Каштоўны падарунак. Т.: 252-86-28

Праца для дзелавых людзей, навучэнцаў. Добры заробак у вольны час. Раіса. Т.: 207-00-00, аб. 20819

студэнцкі білет

Студэнцкі білет №004094 БАТУ на імя Новікава А. лічыць несапраўдным

Студэнцкі білет №004092 БАТУ на імя Макара В. лічыць несапраўдным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0