У СМІ зьявілася інфармацыя аб уключэньні асобных прадстаўнікоў апазыцыі з ПКБ, ЛДПБ, БСДП (НГ) у выбарчыя камісіі.

Але практыка сьведчыць, што ўключаюць толькі тых грамадзян, якія адно фармальна зьяўляюцца апазыцыянэрамі, але ня здольныя адстойваць сваю пазыцыю ў камісіях. Чаму б не ўключыць “бяззубых” апазыцыянэраў для адводу вачэй?

Зьдзекам з здаровага сэнсу гучаць словы функцыянэраў з Цэнтравыбаркаму, што прадстаўнікі апазыцыі ня маюць досьведу працы ў выбарчых камісіях і таму іх ня трэба туды ўключаць. Практыка ўсіх папярэдніх выбарчых кампаніяў сьведчыла, што менавіта прадстаўнікі апазыцыі, працуючы назіральнікамі, ведалі і выконвалі патрабаваньні ВК, тады як сябры розных выбарчых камісіяў, і асабліва іх кіраўніцтва, прызначанае выканаўчай уладай, больш арыентаваліся на тэлефоннае права, чым на нормы заканадаўства.

Відавочна, што мясцовыя выбары ператвараюцца ў пляцдарм для ўмацаваньня палітычнага апартэіду ў Беларусі. Выйсьці з гэтага становішча магчыма праз правядзеньне выбараў пад міжнародным пратэктаратам па міжнародных стандартах. Толькі тады беларусы будуць здольны выказаць сваю рэальную волю, а ня быць закладнікамі аўтарытарнага рэжыму.

Міхась Лагор, Гарадок

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0