Сёньня ў сталiцы праходзiць устаноўчы сход Менскага гарадзкога грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь».

Напярэдаднi ўстаноўчага сходу яго iнiцыятары звярнулiся да жыхароў горада з заклiкам «аб’яднаць намаганнi для падтрымкi курса, якi праводзiць дзяржава, для абароны нашых грамадзян ад разбуральнага ўздзеяння «добразычлiўцаў звонку», спалучэння вопыту i ведаў старэйшага пакалення, сiлы i магчымасцяў маладога». «Стварыўшы Мiнскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», мы яшчэ больш аб’яднаем нашы магчымасцi i памкненнi да абароны нашай Радзiмы, да яе развiцця, умацавання i ўдасканальвання».

Сярод iнiцыятараў стварэння арганiзацыi — вядучы тэлепраграм АНТ Аляксандр Аверкаў, намеснiк генеральнага дырэктара РУП «Выдавецтва «Беларускi Дом друку» Юрый Арыхоўскi, заслужаны артыст Беларусi Аляксей Iсаеў, аўтар тэксту гiмна Беларусi Уладзiмiр Карызна, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Iрына Аляксанава, трохразовы чэмпiён Алiмпiйскiх гульняў Аляксандр Мядзведзь i iншыя.

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0