Паводле дадзеных Эўрапейскай Камісіі, у 2005 годзе ўзровень выкідаў СО2 у ЭЗ скараціўся на 0,7%. Найбольшае скарачэньне выкідаў было зафіксаванае ў Нямеччыне, Фінляндыі, Нідэрляндах і Румыніі.

З 2001 па 2004 год узровень выкідаў СО 2 у ЭЗ павялічыўся на 5,7%. На думку Камісіі, пазытыўныя дадзеныя 2005 года сталі вынікам укараненьня мэханізму платы за выкіды (Emissions Trading Scheme), што накладае дадатковыя штрафы на прадпрыемствы, якія перавышаюць квоты на выкіды шкодных рэчываў, і пераразьмяркоўвае гэтыя рэсурсы на карысьць экалягічна чыстых прадпрыемстваў.

На пачатку сакавіка 2007 года Эўрапейская Рада прыняла рэвалюцыйныя крокі па рэфармаваньні эўрапейскага энэргетычнага сэктару. Адным з элемэнтаў пакету стала праграма істотнага скарачэньня выкідаў СО 2 , паводле якой да 2020 года яны павінны скараціцца на 20% у параўнаньні з узроўнем 1990 году.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0