IMG_1432.JPG
Анатоль Кляшчук.
IMG_1509.JPG
IMG_1470.JPG
IMG_1416.JPG
IMG_1370.JPG
Амаль сем десяцігодзьдзяў ішлі магілёйцы да сваёй крыніцы. Зноў Вадохрышча зьбірае ў Палыкавічыдзясяткі, а мо й добрую сотню тысяч паломнікаў. Іх можна адразу пазнаць: яны нясуць у руках сам розны посуд - слоікі, плястыкавыя бутэлькі, вёдры, бакі, бітоны і каністры.
IMG_1279.JPG
IMG_1184.JPG
IMG_0997.JPG
IMG_0977.JPG
Пяць гадоў таму ў Палыкавічах адрадзілася парафія, над крынічкаю зноў паўстала капліца, зьнішчаная колісь ваяўнічымі атэістамі - продкамі сёньняшніх паломнікаў. Побач на ўзвышшы будуецца храм. На месцы згарэлага ў 1953-м. Шлях да храму сапраўды нялёгкі: з-за адлігі сьцежкі парабіліся лядовымі, ісьці па іх небясьпечна. А трэба ж яшчэ і ваду несьці. Некаму такіх выпрабаваньняў не здаецца зашмат, знаходзяцца ахвотныя распрануцца да сподняга ды пабоўтацца ў адкрытай купелі. Нават жанчыны і дзеці.
Каб хутка дабрацца да самой крыніцы, трэба прыходзіць вельмі рана, яшчэ завідна. Не пасьпеў - стой не адну гадзіну ў чарзе. Ня ўсе валодаюць адпаведнаю культурай саступаць адно адному, лезуць праз амапаўскі кардон, чэрпаюць з ручая ня ў самым прывабным месцы. Усё адно, кажуць, вада сьвятая.
Анатоль Кляшчук.