У Гарадзенскім заапарку абвесьцілі акцыю «ўсынаўленьня» жывёлаў. У заапаркавай бухгальтэрыі падлічылі, што на тыгра амурскага патрэбна ў дзень амаль 25 тыс. рублёў, харчаваньне кенгуру каштуе 785 рублёў, а залатой рыбкі — 119.

«У заапарках сьвету практыка прыцягненьня спонсарскіх грошай распаўсюджаная. Гэта ня значыць, што жывёлаў раздаюць, бо іх няма чым карміць. І ня значыць, што чалавек бярэ яе на сваё ўтрыманьне і гадуе на працягу, дапусьцім, году або двух гадоў. Не. Папросту чалавек дае нейкую суму грошай. Нам трэба грошы, каб купляць новых жывёлаў, абнаўляць калекцыю. А таксама каб падтрымліваць у нармальным стане будынкі й пашыраць вальеры», — кажа загадчыца навукова-асьветнага сэктару Алена Пятрова. Паводле яе словаў, ахвярадаўцы будуць заахвочаныя: «Наўзамен мы вешаем шыльдачку на вальеру, на якой будзе пазначана, што гэтая жывёліна ўсыноўленая тым і тым — прозьвішча, імя, імя па бацьку. Або назва прадпрыемства і прозьвішча ягонага дырэктара. На паўгоду ці на год».

Ахвярадаўцы змогуць выкарыстоўваць гэта ў сваіх рэклямных мэтах. Змогуць яны і пэўны час бясплатна наведваць заапарк.

Паводле радыё «Свабода»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0