Гэты альбом — трэці ў гісторыі гурту «бэст».

Нэйра Дзюбэль. Пиар во время чумы
Нэйра Дзюбэль. Пиар во время чумы
Першы зваўся «Разумныя рэчы», другі — «Народны здабытак». Ад мінулых зборнікаў гэты розьніцца найперш якасьцю запісу. Усе песьні былі сыграныя наноў, аранжыроўкі некаторых («Вакацыі з Чычалінай», «Гумовы дом») дапрацаваныя, насычаныя гітарным гукам. У часе працы над альбомам «дзюбэлям» дапамагаў Ільля Шэўчык — колішні музыка «Рэю», «Крамы», лідэр «Mojo Blues».

Ніводзін з ранейшіх кавэраў «НД» (песьняроўская «Волагда», «Здравствуй, чужая, милая» Саладухі, «Ясны мой сьвет» Буланавай і г.д.) у «бэст» не ўвайшлі. Затое ёсьць новы кавэр «Бухаст» «Rammstein» ды «Скрыпка дрыгвы» з пакуль нявыдадзенага праекту на вершы Караткевіча.

Ня ўсе прыхільнікі творчасьці «дзюбэляў» пагодзяцца з падборкай песень — некаму будзе не ставаць «Пятровай», камусьці — «Сусьлікаў-забойцаў». Што паробіш — час на дыску абмежаваны 80 хвілінамі.

Мо варта было зьмясьціць на тытуле папярэджаньне аб утрыманьні ў песьнях ненарматыўнай лексыкі — ня ўсе ж яшчэ ведаюць пра такую шчырасьць Кулінковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0