31 студзеня
ВІТАНЬНІ
Татка! Плённая праца ўжо ёсьць — зычу ўсяго астатняга. Янка — Януля — Яначка
Шаноўнага Сяргея Іванавіча віншуюць усе! Усё будзе. Дзякуй за гэта. Дачушка
Віншуем спн.Тацяну Магучаву з Днём народзінаў. 31 група НДГЛ імя Якуба Коласа
КАНТАКТЫ
Дзень Сьвятога Валянціна-2003: 14 лютага, 17.00, пл. Якуба Коласа. Лёзунг — «Люблю Беларусь!» Усе на сьвята!!! МФ
Алене з Бабруйску — ня бойся глядзець у простае люстэрка. І яшчэ — я зайздрошчу тваім пачуцьцям. Mikita z IB
Віталь! Відэакасэты атрымаў. Вялікі дзякуй! Юрась
оlsa.by.ru. Чакаем на сайце ўсіх, хто цікавіцца беларускім Сярэднявеччам
13 лютага а 17-й у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) ладзіцца прэзэнтацыя кнігі Тэрэзы Голуб «У творчай майстэрні клясыка»
КНІГІ, МУЗЫКА
Музыку гарадзенскіх гуртоў на аўдыёкасэтах, канцэрты на відэа і іншае магчыма замовіць праз пошту: а/с 62, 230003, Горадня; e-mail: [email protected]; http://michelson.by.ru; у Горадні праз пэйджэр 73-00-00 (aб. 127302)
У Мазыры беларускія CD, аўдыё, відэа, «Культура мовы», паштоўкі, значкі. Т.: 30-7-13. Юрась
Куплю кніжку Сінчука Івана «Ўзнагародныя мэдалі Расейскай імпэрыі ХІХ—п.ХХ ст.». А/с 46, 211030, Ворша-9
Беларускія кнігі, CD, аўдыё і відэа можна набыць у Гомелі на пл.Паўстаньня да 13.00
Новы альбом «Старога Ольсы» можна замовіць на сайце гурту: olsa.by.ru
ПРАЦА
Ужо былы вайсковец шукае сталую працу. Галоўнае — прысутнічае вялікае жаданьне працаваць. Т.: 505-46-59
Беларускія візытоўкі — поштай! Т.: (01642) 37-7-76; (8-0296) 63-77-76
Якасна выканаю пісьмовыя працы па беларускай гісторыі, літаратуры, мове. Юрась. Т.: 235-18-72
Паслугі ў доступе ў Інтэрнэт для гомельцаў. E-mail: [email protected]
Рэпэтытарства, карэктура (беларуская і расейская мовы). Дыплём філфаку БДУ. Т.: 257-30-05
Патрабуюцца гандляркі ў прадуктовую краму. Умовы: беларуская мова, санітарная кніжка. Т.: 282-01-06