31 студзеня

Андрэю Б. з tyt.by. Пяюха — пашыранае беларускае слова. Ёсьць яно ва ўсіх нарматыўных слоўніках, у тым ліку і ў слоўніку пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы. Ягоныя сынонімы — сьпявачка, пяюльля.

А.Л. зь Менску. Назва Вашага артыкулу пачынаецца словам «тактыка», але ніякае пасьлядоўнае тактыкі ў матэрыяле не выкладаецца. Шлях, якім Вы прапануеце беларусізаваць грамадзтва, — небясьпечны. Дый «глябалізацыя» — ня тое самае, што «русіфікацыя». Нават «у дадзеным выпадку».

Уладзімеру С. зь Менску. Ваш зварот перадамо ў аргкамітэт Сходу інтэлігенцыі.

Ігару Ц. зь Менску. Вы ганьбіце карэктараў. А ці рыхтуе хто на карэктараў? Параўноўваць з расейскамоўнымі газэтамі няможна. Там карыстаюцца праграмамі праверкі артаграфіі, граматыкі, пераносаў і г.д. У нас жа ўсё гэта на карэктарах. Рабіць тыднёвік нацыянальнага руху ў цяперашніх умовах можна толькі ўсім рухам, калі ад кожнага ягонага ўдзельніка будзе свой малы ўнёсак. Ад каго артыкул, ад каго слова, ад каго кампутарная праграма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0