Нацыяналісты сёньня не сядзяць у лясох, як у 50-я, і не расьпісваюць сьценаў, як у 90-я. Яны спрабуюць свае сілы ў барацьбе за ўладу. І хоць улада гэтая ў выглядзе мясцовых саветаў ня мае сёньня значных паўнамоцтваў, нацыяналісты бяруць удзел у выбарах. У менскі гарсавет па Шугаеўскай выбарчай акрузе ва Ўруччы балятуецца сябра незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды Юрась Данілаў. Мы сядзім зь ім за гарбатай, а з дынаміка гучыць ягонае выступленьне на радыё «Сталіца». Ён гаворыць пра пагрозу, якую нясуць беларускай незалежнасьці расейская бюракратыя ды алігархі.

Юрасю Данілаву 28 гадоў. Ён нарадзіўся ў Койданаве, вучыўся ў Менску. У 1996 г. скончыў Балтыйскую марскую акадэмію ў Калінінградзе па спэцыяльнасьці інжынэр-мэханік. Не знайшоўшы сталай працы, вярнуўся ў Беларусь і асвоіў прафэсію мастака-дызайнэра. Ён займаецца вонкавай рэклямай (у прыватнасьці, афармляў рэстаран-дыскатэку «Тунэль» у Менску), у вольны час захапляецца кампутарным дызайнам, вывучае Біблію і стараецца жыць паводле яе канонаў. Жанаты, сыну 8 гадоў. Сябра незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды. З чатырох партыйных кандыдатаў ён адзіны працягвае барацьбу за дэпутацкі мандат. Дырэктарка малочнай кухні «Татошка» Таіса Пужэвіч будзе ягонай суперніцай.
Юрасю Данілаву 28 гадоў. Ён нарадзіўся ў Койданаве, вучыўся ў Менску. У 1996 г. скончыў Балтыйскую марскую акадэмію ў Калінінградзе па спэцыяльнасьці інжынэр-мэханік. Не знайшоўшы сталай працы, вярнуўся ў Беларусь і асвоіў прафэсію мастака-дызайнэра. Ён займаецца вонкавай рэклямай (у прыватнасьці, афармляў рэстаран-дыскатэку «Тунэль» у Менску), у вольны час захапляецца кампутарным дызайнам, вывучае Біблію і стараецца жыць паводле яе канонаў. Жанаты, сыну 8 гадоў. Сябра незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды. З чатырох партыйных кандыдатаў ён адзіны працягвае барацьбу за дэпутацкі мандат. Дырэктарка малочнай кухні «Татошка» Таіса Пужэвіч будзе ягонай суперніцай.
«НН»: Чаму Вы наважыліся ўзяць удзел у выбарчай кампаніі?

Ю.Д.: Я меркаваў так: палітычна мы ўсё робім правільна, але з галавы не выходзілі словы з Бібліі пра тое, што «ўся ўлада ад Бога». І гэтая думка не давала мне спакою: ці я дрэнны хрысьціянін, ці я дрэнны нацыяналіст? І калі пайшла размова пра ўдзел у выбарах, я не вагаўся. Пасьля абароны Курапатаў у нас ёсьць нейкі ўздым. Мы ведаем, што можам нешта рабіць, можам перамагаць.

Пра сваіх выбарцаў я кажу: «мае суседзі». Бо гэта так і ёсьць: ці дом суседні, ці квартал. Найперш у мяне пыталіся пра праграму, сур’ёзна слухалі. Я ўсім казаў, што я — нацыяналіст. Расказваў пра тое, што рабіла наша арганізацыя. Яны ж амаль нічога ня ведаюць пра нацыянальны рух, не чытаюць апазыцыйнай прэсы, праўда, нешта чулі пра Курапаты. Людзі арыентуюцца на БТ, АНТ, некаторыя і пра выбары ня ведалі…

За той час, што я хадзіў па кватэрах і сустракаўся зь людзьмі, зрабіў выснову: шараговыя нашыя грамадзяне — большыя нацыяналісты, чым апазыцыйныя палітыкі. Праўда, прыкра чуць, што менчукі ведаюць палітыкаў Нямцова, Жырыноўскага, Шандыбіна, а беларускіх — не. Я пытаюся: «А хто ў нас прэм’ер-міністар?». Яны ж ведаюць толькі Лукашэнку, для іх існуе толькі адзін беларускі палітык.

«НН»: А не бянтэжыць, што сярод нацыяналістаў няма адзінства? Зянон Пазьняк заклікае ня браць удзелу ў выбарах…

Ю.Д.: Зянона Пазьняка я паважаю, ён пачынальнік нацыянальнага руху. Але цяпер спадар Зянон жыве ў іншай краіне, і даваць адтуль нейкія загады, мне падаецца, стратэгічна няправільна.

«НН»: Ці дапускаеце Вы сёньня магчымасьць супрацы нацыянальных сілаў з уладай, калі гэта трэба для дабра Беларусі?

Ю.Д.: Я не ўяўляю, што заўтра ў БПС патэлефануе чыноўнік з выканкаму і прапануе разам папрацаваць на карысьць Бацькаўшчыны. Была ў мяне калісьці прапанова арганізаваць добраахвотныя народныя дружыны, але хто ж нам гэта даверыць?! А мы ж нічога ня маем супраць міліцыі. Правая партыя ня можа быць супраць улады як такой, ідэал правых — гэта й ёсьць улада, моцная ўлада.

Але ня пойдзе ўлада на тое, каб з намі рабіць нейкія праекты. Па-першае, яны нас не паважаюць, ня бачаць у нас сілы. Калі ж я здолею прайсьці ў гарадзкі савет, там да мяне павінны будуць прыслухоўвацца.

«НН»: Ці БПС думае пра легалізацыю?

Ю.Д.: Тое, што я балятуюся ў дэпутаты, — гэта адказ на пытаньне.

Гутарыў Сяргей Ёрш

Беларускі сьцяг над Нарвэскім морам

Расказвае Юрась Данілаў: «У сярэдзіне 90-х я служыў на расейскім рыбалоўным караблі ў Нарвэскім моры. У мяне была начная вахта, і я вырашыў павесіць беларускі сьцяг на флагштоку. Я тады яшчэ ня ведаў, што караблі ў моры ня ходзяць пад сьцягамі, а падымаюць іх, калі заходзяць у акваторыю порту… Павесіў сьцяг. Гэта была запамінальная карціна: мора, чорнае неба зь безьліччу зорак і падсьвечаны пражэктарам бел-чырвона-белы сьцяг. Потым я атрымаў вымову ад капітана. А калі ён закрычаў, каб я зьняў «гэтую анучу», каманда паабяцала яму бунт. Нібыта жартам. Бо з 26 чалавек экіпажу было 19 беларусаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0