Адзін сабака падараваў сваёй сяброўцы ў Дзень сьвятога Валянціна бел-чырвона-белы букет. Граждан, убачыўшы гэта, патэлефанаваў куды трэба і сказаў: «Па маіх прыкметах, у горадзе арудуе Пазьняк!»
Адзін сабака прызнаўся сваёй сяброўцы ў каханьні на Дзень сьвятога Валянціна. А Граждан сказаў ім: «Я, як член прафсаюзаў, паведамляю вам, што любоў — гэта толькі срэдства сэксуальнай прыцяжальнасьці несавяршэнналетніх працівапаложнасьцей, і вы яшчэ будзеце плакаць і ўспамінаць бясцэльна прожытыя годы…»
Адзін сабака напіўся ў Дзень сьвятога Валянціна. Граждан пабачыў і сказаў: «Калі я замярзаў у партыйных лясах, дык у вражаскіх рэстарацыях усякія дзезерціры прапівалі Родзіну, як швэды над Палтавай».
В.А.