Апошнім часам шмат гаворыцца пра энэргетычную ды інфармацыйную бясьпеку краіны. Праектуюцца ГЭС на Нёмане, Дзьвіне, ЦЭС на польскім вугалі, рэанімуюцца дробныя ЭС. Прапануецца аддаць у канцэсію беларускія радовішчы бурага вугалю.

Нацыянальнае ТВ нарэшце атрымала інвэстыцыі. Апошняя заява вышэйшага кіраўніцтва: энэргетычная незалежнасьць немагчымая без пабудовы беларускіх АЭС.

Але, кажучы «А», трэба нарэшце сказаць і «Б». Энэргетычная і інфармацыйная роўназалежнасьць, нібы тая пабудова АЭС, магчымая толькі пасьля прыходу заходніх інвэстыцый. Пасьля павароту да Захаду. Толькі тады можна будзе казаць пра курс на незалежнасьць. Інакш выходзіць проста ламаньне, набіваньне сабе цаны перад здачай.

Праціўнікі цяперашняга курсу ня будуць спаць у шапку. У слонімскім мікрараёне былой Групы савецкіх войскаў у Германіі ўжо сабралі 2000 подпісаў за аднаўленьне РТР. Калі не сказаць «Б», энэргетычную і інфармацыйную незалежнасьць зьядуць, як беларусізацыю на пачатку 90-х. Тады, помніцца, кампанія супраць беларускіх школ таксама пачалася з гарадкоў ГСВГ.

Андрэй Дынько

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0