Камэнтар рэдактара

Зьняцьцё апазыцыйных кандыдатаў у працэсе выбараў выглядала бесцырымонна. Такое ўражаньне, што яно адбылося пасьля таго, як нехта азнаёміўся зь бюлетэнямі, укінутымі ў скрынку для датэрміновага галасаваньня.

Пераход да дэмакратыі патрэбны ўсім. Не апазыцыі, інтэлігенцыі, бізнэсу, а дзеля доўгатэрміновай стабільнасьці грамадзтва. Можна спрачацца, ці быў пэрыяд аўтакратыі непазьбежны пры станаўленьні дзяржаўнасьці. Але безумоўна ня будзе стабілізацыі без дэмакратыі.

Улада празявала шанец нармалізаваць сытуацыю ў краіне. Пераход дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў адкрытую апазыцыю — першы ўдар у адказ. За ім будуць іншыя. Аляксандар Лукашэнка здольны па прыкладзе мінулых гадоў пайсьці на абвастрэньне сытуацыі. Але гады ўжо ня тыя. Аднойчы абвастрэньне павернецца супраць абвастральніка.

Улада прайграла гэтыя выбары, на якіх ніхто нічым не рызыкаваў. Другога такога шанцу ў яе можа і ня быць.

Андрэй Дынько

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0