«У Беларусі ўсе канфесіі суіснуюць мірна, і кожнай зь іх удзяляецца аднолькавая ўвага з боку дзяржавы».

Такую думку выказаў сёння ў Віцебску журналістам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка. Ён прымае ўдзел у выязным пасяджэнні калегіі апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

Леанід Гуляка адзначыў, што свабода выбару веравызнання ў Беларусі гарантавана на заканадаўчым узроўні. Пры гэтым з прадстаўнікамі кожнай з 26 канфесій, што дзейнічаюць у рэспубліцы, праводзяцца асобныя сустрэчы, у ходзе якіх абмяркоўваюцца розныя пытанні, якія датычацца ўзаемадзеяння з мясцовымі ўладамі, надзённых праблем.

***

Цяпер да ліку вернікаў адносяць сябе 51 працэнт грамадзян Беларусі. З іх 80 працэнтаў — праваслаўныя, 14 працэнтаў — католікі, 6 працэнтаў — пратэстанты, лютэране, мусульмане, іудзеі і іншыя. Аднак, паводле слоў упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, гэта не значыць, што апошнія 6 працэнтаў — другарадныя канфесіі. «Роўныя адносіны будуюцца з усімі», — падкрэсліў Леанід Гуляка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?