Чаму гэтыя выбары прайграла ўлада

Зьняцьце апазыцыйных кандыдатаў у працэсе выбараў выглядала бесцырымонна. Такое ўражаньне, што яно адбылося па выніках прагляду бюлетэняў, укінутых у скрыні для датэрміновага галасаваньня.

Пераход да дэмакратыі патрэбны ўсім. Не апазыцыянэрам, інтэлігентам, бізнэсоўцам, а ўсяму грамадзтву. Безь яе ня будзе доўгатэрміновай стабільнасьці. Можна спрачацца, ці быў пэрыяд аўтакратыі непазьбежны ў часе станаўленьня дзяржаўнасьці. Але безумоўна ня будзе стабілізацыі без дэмакратыі.

Улада змарнавала шанец нармалізаваць сытуацыю ў краіне. Пераход дэпутацкай групы «Рэспубліка» ў адкрытую апазыцыю — першы ўдар у адказ. За ім будуць іншыя. Аляксандар Лукашэнка здольны па прыкладзе мінулых гадоў пайсьці на абвастрэньне сытуацыі. Але гады ўжо ня тыя. Аднойчы абвастрэньне павернецца супраць абвастральніка.

Улада прайграла гэтыя выбары, на якіх ніхто нічым не рызыкаваў. Другога такога шанцу ў яе можа і ня быць.

Андрэй Дынько