Чаго чакае ад Сходу «НН»

Такія форумы застаюцца ў гісторыі нацыянальнага руху праявамі самаарганізацыі і выяўленьня волі. Яны працягваюць традыцыі вялікіх усебеларускіх соймаў ХХ ст. Гэтай пераемнасьцю нацыянальны рух дужы.

Ад чаго залежыць посьпех сходу, што можа зрабіць яго ня проста працягам традыцыі, а першым зьездам ХХІ ст.? Гэта адбудзецца, калі замест «абароны мовы» будзе дадзены старт аўтарытэтнай уніфікацыі беларускіх правапісаў. Слова Нілу Гілевічу. Калі замест «абароны духоўнасьці» будзе сфармуляванае стаўленьне да вайны ў Іраку. Слова Янку Брылю. Іншыя праблемы — канфлікт пуцінскай «дэмакратыі» і лукашэнкаўскага «аўтарытарызму», вечная фінансавая пятля на шыі прэсы, дзяльба Курапатаў. Калі сход унікне адвечных «гіне мова, незалежнасьць пад пагрозай», сканцэнтруецца на меншай колькасьці канкрэтных пытаньняў.

Андрэй Дынько

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0