Рытуальныя суды

Пракуратура адну за адной разгортвае гучныя крымінальныя справы. Стала вядома, што ўжо месяц як арыштаваны былы кіраўнік «Белпрамбудбанку» Мікалай Ракаў. Праз пару дзён адчыніцца працэс гендырэктара МТЗ Міхаіла Лявонава.

Садзяць, садзяць, а людзі ўсё крадуць, крадуць. Раней гэта сьпісвалі на наступствы пераходнага пэрыяду, калі законы і ўлада не ўмацаваліся, а бізнэсоўцы ўжо назапашвалі капіталы. Аднак тыя гады мінулі, а адказныя асобы, зацьверджаныя асабіста кіраўніком дзяржавы, бясконцай чарадой ідуць у турэмныя спраты. Такога цяпер няма ні ў Польшчы, ні ў Літве, хоць тамака капіталы абарочваюцца большыя.

Гучныя працэсы — ня столькі праява эфэктыўнасьці барацьбы з злачыннасцью, колькі рытуал, з дапамогай якога ў грамадзтве падтрымліваецца атмасфэра страху. Раз такі мэханізм існуе, значыць, ён камусьці выгадны. Толькі яўна не дзяржаве і не яе запалоханым грамадзянам.

Андрэй Дынько

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0