Хутка мабільныя тэлефоны і партатыўныя кампутары змогуць працаваць на гарэлцы.

Амэрыканскія навукоўцы з унівэрсытэту ў Сан-Льюісе (Місуры) распрацавалі электрахімічны генэратар, дзе галоўным рэагентам зьяўляецца алькаголь. Ужо прайшлі першыя пасьпяховыя выпрабаваньні — у якасьці «паліва» ўжываліся гарэлка, джын, віскі і нават моцнае піва. Асновай новага генэратару зьяўляецца порысты палімэр, прапітаны асаблівымі фэрмэнтамі, што раскладаюць алькаголь і выпрацоўваюць пры гэтым электрычны ток.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0