Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Магілёве і Тэзэй беларускага постмадэрнізму прапануюць:

29 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца літаратурна‑музычная вечарына — прэзэнтацыя кнігі прозы С.Балахонава «Імя грушы».

У праграме мяркуецца:

— выступ, чытаньні і сьпевы Сяргея Балахонава,

— сьпевы барда Андрэя Мельнікава,

— сцэнка «Гутарка двух гангстэраў»,

— жывая дыскусія па праблемах сучаснай беларускай культуры,

— конкурс для гледачоў.

Вечарына пачнецца а 18‑й гадзіне. Інфармацыю аб месцы правядзеньня імпрэзы можна атрымаць па тэлефонах 24‑03‑36; 388‑35‑61 (Алег), а таксама на сайце mahilou.org

Уваход вольны Арганізаваная творчая групоўка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0