Народны пісьменьнік Беларусі не абвяшчаў пра сваё вяртаньне. Але вестка, што Быкаў у Менску, разьляцелася шырока і ўмомант, як толькі дзядзьку Васіля пачалі сустракаць на вуліцах сталіцы, на алеях Бараўлянаў, дзе яго кансультуе адзін з найлепшых прафэсараў. Быкаў — дома і, здаецца, назусім; значыць, усё яшчэ вернецца на колы свае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0