Экспазыцыя, прысьвечаная творчасьцi Рыгора Барадулiна, працягвае працу на сябдзiбе БНФ. На выставе экспануюцца творы з 13‑га мастацкага пленэру iмя Я. Драздовiча, якi штогод праходзіць на Віцебшчыне.

Важнае месца ў творах мастакоў займае партрэтны жанр, якi прадстаўлены разнастайнымi па настроі ды пластыцы алейнымi i акварэльнымi партрэтамi

Рыгора Барадулiна ў выкананьнi В.Крука, Ул.Сулкоўскага, А.Скаварады, А.Шыёнка.

Значная роля ў экспазыцыi нададзена пэйзажу. Побач з натурна дакладнымi пэйзажамi А.Шыёнка знаходзім эпiчныя кампазiцыi В.Крука і М.Таранды, лірычныя краявiды Я.Раманоўскага, рамантычны жывапiс І. Марачкіна, таямнiчыя акварэлi А.Карпана. Уражвае iнсталяцыя «Памяць матуль», якая спалучае элемэнты сымбалізму й постмадэрну.

Культурна‑асьветніцкім цэнтрам імя Язэпа Драздовіча, творчымі суполкамі «Пагоня»і «Віцебская акварэль» па выніках пленэру выдадзены каталёг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?