11 чэрвеня Эўрапейская Камісія апублікавала дасьледаваньне «Асноўныя статыстычныя дадзеныя разьвіцьця навукі, тэхнікі й інавацый у ЭЗ», у якім заклікае да павелічэньня фінансаваньня дасьледчыцкай сфэры.

Згодна з заключэньнямі Эўрапейскай Камісіі, з 2001 году ў ЭЗ зьніжаецца доля інвэстыцыяў у сфэру дасьледаваньняў і разьвіцьця (research and development, R&D) у агульнай структуры ВУП. У той жа час, сьцьвярджае Камісія, асноўныя эканамічныя канкурэнты ЭЗ — Японія, Кітай і Паўднёвая Карэя — значна павялічылі інвэстыцыі ў дасьледаваньні. Адставаньне ЭЗ ад ЗША ў гэтым сэктары застаецца істотным, сьцьвярджае Камісія.

Паводле дадзеных Эўрапейскай Камісіі, на сёньняшні дзень на ЭЗ прыходзіцца 25% сусьветных інвэстыцыяў на сфэру дасьледаваньняў і разьвіцьця; дзесяць гадоў таму гэтая доля складала 29%. У 2005 годзе ЭЗ інвэставаў у гэтую сфэру толькі 1,84% ВУП, у параўнаньні з 2,67% у США і 3,17% — у Японіі.

Больш падрабязна — europa.eu

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0