Прэм’ера Купалаўскага тэатру «Каханьне ў стылі барока» паводле п’есы Яраслава Стэльмаха глядзіцца на адным дыханьні. Гэта яскравы, багата аформлены спэктакль (чаго вымагае сама назва). У пастаноўцы адчуваецца рука майстра (рэжысэр — Барыс Утораў, мастак — Барыс Герлаван). Спэктакль можна было б ахарактарызаваць як музычную камэдыю — дынамічную й дасьціпную.

Ні дзеяньне, ні мастацка-рэжысэрскае ўвасабленьне не дадуць задрамаць нават самаму стомленаму гледачу. Закручаная інтрыга, рух сцэны, які спрыяе лягічнаму падзелу спэктаклю, файная музыка (дзякуй Уладзімеру Кандрусевічу).

Каб прачытаць поўны тэкст артыкулу, падпісвайцеся на тэкставыя вэрсіі газэты "Наша Ніва". Кантакты рэдакцыі: e-mail [email protected] Тэл.: (+375-17) 284-73-29

Марыя Салаўёва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0