Стаяць у ЦУМе беларускія пральныя машыны. Каштуюць больш за 400 даляраў.

Паўсюль рэкляма: «УВАГА! Сумесны праект «Атлянту» ды «Беларусьбанку»! Ільготны крэдыт! Падоўжаная гарантыя!» Пачаў разьбірацца: крэдыт пад 33% гадавых (любы іншы банк дае крэдыты на набыцьцё бытавой тэхнікі пад 34%), гарантыя ў «Самсунгу» ці «LG» — тры гады. Але як асабліва ўпэўнены ў тым, што трэба купляць беларускае, я ўсё ж адчыняю пральную машыну «Атлянт», каб азнаёміцца зь яе нутром. А там у гуме, якая ўшчыльняе акенца, аграмадная недаліўка (дзірка), як красамоўны прыклад таго, што «традыцыі якасьці захаваныя». Мо яны адмыслова выставілі бракаваную машыну, бо пакупнікі, пакуль глядзяць, могуць рэчы залэпаць ці зламаць? Дык няхай абралі б не такі відавочны дэфэкт.Тым больш што «Індэзыт» з усімі прымочкамі і той жа тысячай абаротаў каштуе 285 даляраў.

Цікава, ці талент маркетолягаў «Атлянту» дапамог ім прадаць хоць каму пралку і ці выглядаў гэты пакупнік псыхічна здаровым?

Ніўскі спажывец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0