Перамогі на міжнародных алімпіядах, кветнікі пад пабеленымі мурамі, разьняволеныя дзеці ў стракатых строях — гэты добры бок беларускае школы. Але ў яе ёсьць і спод, ці, як кажуць старыя людзі, «благі бок». Абсурды ў сыстэме адукацыі заўважныя толькі тым, хто вучыцца або вучыць сам.

Карэспандэнт «НН» атрымаў заданьне да 1 верасьня вывучыць сыстэму адукацыі з ісподу. Ягонымі экспэртамі сталі прафэсар паліталёгіі, пасьпяховая бізнэсвумэн-выдаўніца, «дарагі» кампутарнік, папулярная журналістка... Чытачы «НН», якіх лучыць наяўнасьць дзяцей школьнага веку і памкненьне даць ім найлепшую магчымую адукацыю. Любым коштам. Нават калі школа гэтаму не спрыяе.

Галоўная праблема школы — падручнікі. Бацькі могуць растлумачыць тое, чаго недадаюць настаўнікі. Але калі няма па чым тлумачыць, гэта бяда. «Падручнікі часта складзеныя непісьменна, там шмат трасянкі, абдруковак, — кажа Алесь Л., бацька другаклясьніка. — Багата памылак, і ня толькі граматычных. Дзеці ня могуць рашаць прыклады з падручніка па матэматыцы, бо там памылкі проста ў саміх заданьнях».

Для чаго трэба племянныя коні

Натальля Б. ужо і ня радая, што яе дзіця вучыцца ў беларускамоўнай школе: «У расейскамоўных школах настаўнікі маюць права выбіраць, паводле якога падручніка яны будуць навучаць дзяцей. Яны і выбіраюць лепш вычытаныя, вывераныя маскоўскія выданьні. У беларускамоўных школах такога права няма, бо няма выбару.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў газэцэ "НН".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0