Пасада кіраўніка Беларускага ПЭН-цэнтру засталася вакантнай пасьля сьмерці Васіля Быкава.

3 верасьня Рада ПЭН-цэнтру, які гуртуе самых вядомых пісьменьнікаў і журналістаў дэмакратычных перакананьняў, абрала новым старшынём арганізацыі вядомага перакладчыка і грамадзкага дзеяча Лявона Баршчэўскага. Як адзначыў на сходзе ПЭНу Валянцін Тарас, «Лявон ня будзе выконваць ролю Быкава, бо гэта немагчыма, але ён будзе выконваць волю Быкава». Адразу пасьля абраньня Лявон Баршчэўскі адказаў на пытаньні карэспандэнта «НН».

«НН»: Што Вы лічыце сваёй галоўнай задачай на гэтай пасадзе?

Л.Б.: ПЭН-цэнтар зарэкамэндаваў сябе як салідная арганізацыя, якая мае аўтарытэт і якую пабойваюцца ўлады. Пагаршаецца сытуацыя з свабодай слова ў Беларусі. Гэта патрабуе большае рэакцыі ПЭНу. Яшчэ адзін кірунак дзейнасьці — змаганьне з цэнзурай ва ўсіх яе праявах. У тым ліку і з самацэнзурай. Маладым літаратарам трэба тлумачыць, што свабода ёсьць тым, з чаго пачынаецца і на чым канчаецца сапраўдная літаратура.yправе ўшанаваньня нерэальна. Трэба ініцыятыва грамадзтва. Можна было б выпусьціць кнігу твораў Быкава ў якасным, сучасным выданьні. Варта надаць больш увагі апошнім творам, якія мала друкаваліся.Калі будзе створаны Беларускі нацыянальны ўнівэрсытэт, ён мог бы насіць імя Быкава. Гэта быў чалавек інтэлектуальнай эліты, і толькі інтэлектуальныя цэнтры вартыя насіць яго імя. Як і вуліцы ды плошчы, але не на ўскрайках, а ў цэнтры Менску, Полацку, Горадні. Рада будзе рабіць захады ў гэтай справе, праўда, без асаблівай надзеі на існую ўладу. Сапраўднае ўшанаваньне Быкава адбудзецца толькі ў свабоднай Беларусі.

Запісаў Алег Тачоны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0