На радзіме Урбана Аліна клічуць «містэр Беларусь» за цікаўнасьць да нашай краіны. Ён старшыня камісіі па замежнай палітыцы швэдзкага Рыксдагу і сябар працоўнай групы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ па Беларусі. З Урбанам Алінам гутарыць карэспандэнтка «НН».

Урбан Алін: Тая сытуацыя, якая цяпер склалася ў Беларусі, ня можа існаваць доўга. Хутка Беларусь стане суседкай ЭЗ, таму Эўропа павінна больш цікавіцца вашай краінай. З гэтага я зыходжу ў сваёй працы. Дый сама Беларусь мне падабаецца: прырода, людзі... Гэта цяжка вытлумачыць словамі. Мяркую нават калі-небудзь набыць невялічкую хатку ля возера ў паўночнай Беларусі.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашп Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0