Зэкаўскія легенды Беларусі

«А можна ў вас трошкі пасядзець? У сэнсе пажыць?..» — «Навошта?» — «А быў бы цудоўны матэрыял». — «Ну, калі раптам што, можаце разьлічваць на самую лепшую камэру». Размова адбывалася ва ўстанове з назвай на «УЖ». Намесьнік начальніка хітра прыжмурыўся і распавёў мне гісторыю пра журналіста і пракурора, якую вы пачытаеце ніжэй. А тады быў самы разгар вулічных хапуноў. Саджалі яшчэ не за «аскарбленія», але за грубыя пераходы праезнай часткі з злосным росьпісам сьценаў.

Я не сядзела, не саджала, не хапала й не вартавала. Мой самы доўгі тэрмін зьняволеньня дагэтуль вымяраецца чатырма гадзінамі. Калі, вядома, можна лічыць кратамі вокны звычайнага райаддзелу. Але калі адны прыяцелі скідаліся на перадачы другім, перамаўляцца з начальствам чамусьці заўсёды выпіхвалі мяне.

Тады я і атрымала мянушку «Крупская» ад людзей у пагонах, і абурэньняў іхных наслухалася. Апазыцыя надта актыўная, многа ходзіць... Турмы надта бедныя, не адпавядаюць эўрапейскім стандартам... І чула я сярод гэтага ўсяго цікавыя гісторыі. А праз колькі часу тое самае раптам параспавядалі й колішнія «сядзельцы».

Гісторыі тыя — як крымінальныя справы пры дыктатуры. Нешта сапраўды было, але амаль усё — байкі. Дарэчы, неяк я бачыла расейскі фільм зь сюжэтам ну дакладна як у адной з турэмных баек! Паводле іх можна зьняць цэлы сэрыял. Было б каму.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашп Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0