Замест рэцэнзіі на кнігу Зоры і Вітаўта Кіпеляў

Кніга «Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні: Бібліяграфія» — шостая ў бібліяграфічнай сэрыі Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку. Інстытуту, які не абапіраецца на дапамогу дзяржавы і дзейнасьць якога грунтуецца на энтузіязьме паасобных людзей.

Тыя, хто выступаў на прэзэнтацыі кніжкі, не маглі ня выказаць шкадаваньня, што на сьвяце не было Зоры Кіпель. Шчырая і высокакваліфікаваная працаўніца на ніве беларускае кніжнае навукі пакінула нас, пабачыўшы толькі першую карэктуру гэтага тому. Тому, у якім апісаныя 4180 выданьняў за 1840—2003 г. Гэта толькі частка працы сужэнства Кіпеляў: на чарзе — кніга пра беларускія і беларусазнаўчыя пэрыёдыкі на Захадзе (яны згадваюцца і ў выдадзеным томе, а ў наступным будзе іх падрабязны разгляд).

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0