«Я люблю творы Быкава пра вайну. Яны прымушаюць сэрца калаціцца» — казалі навучэнцы тэхналягічнага каледжа. 21 чэрвеня асьветніцкі клуб «Горадзен» зладзіў літаратурную канфэрэнцыю, прысьвечаную тыдню памяці знакамітага беларускага пісьменьніка.

Навучэнцы каледжа рыхтавалі даклады пра творчасьць клясыка. У якасьці ганаровых гасьцей былі запрошаныя Аляксей Пяткевіч, Мікалай Мельнікаў і Аляксей Дземідовіч. Яны падзяліліся сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава з моладзьдзю.

«Васіль Быкаў — адзін з самых вядомых нашых пісьменьнікаў. У свой час ён быў незаслужана зьняважаны. Таму мы арганізуем такія чытаньні, запрашаем людзей, якія былі знаёмыя з Быкавым, каб моладзь ведала пра яго больш праўды» — камэнтуе навучэнец каледжа Кастусь Млечка.

Паводле інтэрнэт-праекту Твой стыль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0