Беларусам не звыкаць да слова «фарс» у характарыстыцы выбараў. У ацэнках выбараў прэзыдэнта ў Чачэніі вельмі часта гучала гэтае азначэньне. «Галасаваньне мёртвых душаў» — характэрны загаловак у нямецкай «Frankfurter Rundsсhau».

Як падае праваабарончая арганізацыя «Чачэнскі камітэт нацыянальнага выратаваньня», з усяе колькасьці чачэнскіх уцекачоў у Інгушэціі (а іх там, пводлеа розных падлікаў, да 100 тыс.) прагаласавалi толькі 60.

Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр назваў выбары ў Чачэніі «страчанай магчымасьцю», што выклікала рэзкую рэакцыю расейскага МЗС. Адразу пасьля выбараў да народу зьвярнуўся Аслан Масхадаў. Ён заявiў, што чачэнскія маджахеды ня спыняць змаганьня супраць расейскіх войскаў, пакуль тыя знаходзяцца на тэрыторыi Чачэніі.

Пра чачэнскія выбары і пэрспэктывы ўрэгуляваньня канфлікту карэспандэнтка «НН» пагутарыла зь віцэ-прэм’ерам ураду Масхадава, яго прадстаўніком у замежжы Ахмедам Закаевым.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0