Развод Вячоркі і Севярынца, якога з трывогаю чакалі актывісты нацыянальнага руху, прайшоў ціха і інтэлігентна. Ці прывядзе ён да новых хаўрусаў?

Усё абышлося безь вялікага скандалу. Перад пачаткам Павал Севярынец, раздаўшы журналістам ды ўдзельнікам сойму сваю заяву пра выхад з партыі, сышоў з офісу. І гэтым задаў сойму тон: нават абмеркаваньне заявы пра тое, што ўлады распальваюць у краіне міжэтнічную варожасьць, зьвялося ўрэшце да Севярынца. Прыкладамі распальваньня варожасьці ў заяве названыя папярэджаньні Саюзу палякаў у Беларусі, антысэміцкія захады ўлады (закрыцьцё Міжнароднага гуманітарнага інстытуту пры БДУ), вайсковыя вучэньні “Чыстае неба” (паводле іх сцэнару, кампактная этнічная меншыня імкнецца аддзяліцца ад “Чырвонай Рэспублікі” пад правакацыйным уплывам суседняй “Сіняй Рэспублікі”, пры гэтым “сінія” выкарыстоўваюць здраду ўнутранае апазыцыі “чырвоных”). Сойм у сваёй заяве адзначыў, што вучэньні бачаць патэнцыйнага праціўніка ў Польшчы, Літве, Латвіі ці Ўкраіне і адпаведных этнічных мяншынях у Беларусі.

Правакацыяй сойм палічыў і публікацыю ў “Белорусской газете” інтэрвію з палітолягам Андрэем Суздальцавым пра ўціск расейскай дыяспары ў Беларусі. Зарабіў і Севярынец, які “паддаўся на правакацыю” і дыспутаваў з Суздальцавым, кажучы пра “фіна-вугорскія гены ў расейцаў, празь якія яны схільныя да алькагалізму”.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0