Паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі і аналізу, за студзень—жнівень 2003 г. выяўлена 10,2 тыс. эканамічных злачынстваў, па 9,2 тыс. зь якіх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы.

Калі ўлічыць, што ў Беларусі каля 95% абвінавачваных у злачынстве прызнаюцца вінаватымі, памеры эканамічнай злачыннасьці сапраўды зьяўляюцца вялізнымі.

Пашыраных схемаў махінацыяў некалькі. Кіраўніцтва прадпрыемства адчыняе ў Расеі фірмачку, якая атрымлівае тавар гэтага прадпрыемства, рэалізуе яго і, не заплаціўшы, зьнікае. Можна надварот: набыць на сваё прадпрыемства ржавае абсталяваньне, атрымаць за гэта т.зв. «адкат», а пасьля абсталяваньне сьпісаць, каб ніхто і ня бачыў, што гэта было за барахло. Дадаць сюды яшчэ клірынг, бартэр і ўзаемазалікі — ніколі не разьбярэшся! Зарабляюцца такім чынам дзясяткі і сотні тысяч даляраў. А на прадпрыемствах-гігантах — нават і мільёны! Зусім як у амэрыканскіх баевіках: валізкі з грашыма, рахункі ў афшорных банках…

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0