23 кастрычніка 2003 г.

Даплаты для менскіх настаўнікаў

Менгарсавет пастанавіў цягам навучальнага году выдаваць штомесячныя даплаты настаўнікам. Пэдагогі атрымаюць па 49500 руб., бібліятэкары — па 24750 руб., а клясныя кіраўнікі — па 66 тыс. руб. на той падставе, што рэформа школы значна павялічвае нагрузку на пэдагогаў. Такім чынам, сярэдні заробак менскіх выкладчыкаў пабольшае на 16% (з 253 да 301 тыс. руб.), а маладых настаўнікаў — на 49% (з 101 да 148 тыс. руб.).

Суд падтрымаў «Слаўнафту»

Гомельскі абласны гаспадарчы суд зьняў арышт з 15% акцый Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу, якія належаць «Слаўнафце», і спыніў справу ў дачыненьні да расейскай кампаніі. Аўтар пазову — ТАА «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод-плюс» («МНПЗ-плюс») — мае права абскардзіць пастанову ў дзесяцідзённы тэрмін. Гэта адбылося пасьля пагрозаў Масквы абмежаваць пастаўку нафты ў Беларусь.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0